Святлана Барысенка (Звязда) 3 жніўня 2011
Ужо 20 гадоў, як няма "вялікага і магутнага" Савецкага Саюза. Гістарычны і паліталагічны аспекты развалу гэтай дзяржавы разгледзела падчас анлайн-відэабрыфінгу член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД, кандыдат гістарычных навук Валянціна Лявоненка.
Паводле яе слоў, у 1991 годзе ў свеце парушылася ўстойлівая раўнавага, свет перастаў быць біпалярным, і, па вялікім рахунку, сёння размова можа ісці аб непрадказальнасці далейшага развіцця свету. Распад Савецкага Саюза адразу ж прывёў да міжнародных канфліктаў і "перапісвання" гісторыі шматнацыянальнай, шматканфесіянальнай дзяржавы, — напрыклад, абумовіў з`яўленне новых трактовак асноўных падзей Вялікай Айчыннай вайны...
Пачаткам распаду можна лічыць 80-я. Яшчэ ў 1975-76 гадах трэба было задумацца над тым, як неабходна перабудоўваць сітуацыю ў эканоміцы. Пэўныя эканамічныя цяжкасці, звязаныя са спадам попыту на энерганосьбіты, падзеннем цэн на нафту на сусветным рынку, пацягнулі за сабой пэўныя цяжкасці і ў грамадскім развіцці. Гэтымі цяжкасцямі скарыстаўся ідэалагічны праціўнік, які "пасеяў сумненні ў розуме і сэрцах людзей адносна таго, што савецкі лад — найбольш справядлівы і прымальны для асноўнай масы грамадзян".
Нельга не ўлічваць, што з 1946 па 1991 гады працягваўся перыяд "халоднай вайны", калі Савецкі Саюз павінен быў не толькі дапамагаць сацыялістычным краінам, якія ўтварыліся на еўрапейскай прасторы ў пасляваенны перыяд, але і "цягнуць увесь воз праблем і цяжкасцяў па падтрыманні Арганізацыі Варшаўскага дагавору". Вельмі вялікія сродкі затрачваліся і на тое, каб паказаць, што камуністычная ідэалогія сапраўды правільная, яна дапамагае людзям, і савецкім людзям жывецца лепш, чым у іншых краінах. Пазней, праўда, высветлілася, што манаполія на ідэалогію здольная сыграць злы жарт з савецкім ладам. Паколькі кампартыя была адзінай і правячай партыяй, значыць, для тых, хто хацеў зрабіць кар`еру, быў толькі адзін спосаб дасягнуць мэты — прайсці праз кампартыю. Таму ў яе пранікалі і звычайныя кар`ерысты, што ў сваю чаргу "ідэалагічна размывала партыю".
Адначасова людзі пераставалі верыць у "пасляваенную пасіянарнасць, якой раней былі напоўненыя нашы лідары, — яна з гадамі сыходзіла, прыходзілі новыя людзі ўжо з абсалютна новым мысленнем". У сярэдзіне 80-х да ўлады прыйшлі людзі, якія свае ўласныя перавагі і ідэалагічныя моманты пачалі прадстаўляць як нацыянальныя інтарэсы. А гэта заўсёды наносіць велізарную шкоду краіне, паколькі не мае нічога агульнага са служэннем свайму народу і сваёй краіне. Трэба сказаць, адзначае Валянціна Лявоненка, і пра ўтрыманскія пазіцыі, якія існавалі ў краіне, таму што сацыяльныя гарантыі разбэшчваюць людзей, асабліва калі яны перавышаюць узровень іх укладу ў эканоміку краіны. І таму добрасумленная праца паступова станавілася непрывабнай. Такая дробнабуржуазная псіхалогія таксама спрыяла распаду краіны.
Палітычныя эліты хацелі быць на той момант галоўнымі ў сваім "удзельным княстве". І Міхаіл Гарбачоў іх не задавальняў. Ім хацелася самім правіць баль у сваіх рэспубліках. І такі пасыл падала Расія. Барыс Ельцын тым, што захацеў РСФСР адасобіць і абвясціць суверэнітэт, паспрыяў таму, што краіна пачала распадацца. "Усё абыгрывалася праз сродкі масавай інфармацыі і праз творчую інтэлігенцыю, — і на месцах, і ў Маскве, — кажа Валянціна Лявоненка. — Паглядзіце, з чаго ўсё пачыналася ў Савецкім Саюзе ў 80-я... Гэта былі нацыянальныя франты. А нацыянальныя франты — гэта прапаганда нацыянальнай культуры, нацыянальнай ідэі, а калі сюды яшчэ дадаць экстрэмізм і радыкалізм, то атрымаем нацыяналізм. І гэты нацыяналізм прывёў шматнацыянальную дзяржаву да краху".
Эканамічна рэспублікі былі цесна спаяныя, і разрыў аказаўся для ўсіх постсавецкіх рэспублік крызісам. Ад канцэнтравання на ім людзей вялі ў бок нацыяналізму. Таму не дзіўна, што нацыяналістычныя рухі, арганізацыі, партыі, якія ўзніклі ў савецкіх рэспубліках, аказаліся на нейкі час каля руля ўлады. Яны павялі свае народы ў будучыню па ўласным уяўленні. "Пагадненні ў Віскулях былі закліканы захаваць рамкі цывілізаванасці. Але далей, у залежнасці ад таго, хто стаяў каля руля, той туды і павёў свой народ". Натуральна, для Беларусі такі разрыў быў вельмі хваравітым, і сваю будучыню Беларусь бачыла ў непарыўнай садружнасці з Расійскай Федэрацыяй, таму і была створана Саюзная дзяржава — блізкі круг постсавецкай прасторы, за якім ідуць ЕўрАзЭС, АДКБ і СНД.
— Мы бачым, што ў 1991 годзе распалася дзяржава, а ў 2011 мы ўжо гаворым пра Мытны саюз, — тлумачыць Валянціна Лявоненка. — Гэта першая спроба на постсавецкай прасторы зноў аб`яднаць рэспублікі, каб захаваць сябе як геапалітычнае ўтварэнне. СНД такую задачу ўжо не здольны вырашыць. Карціна падзей змянілася карэнным чынам... Можна прыгадаць палёт Юрыя Гагарына ў космас, — радавалася ўся краіна, усе народы Савецкага Саюза... Сёння падзеі перажываюцца толькі тымі краінамі, дзе яны адбываюцца. І псіхалагічна, і ў сэнсе падзей мы адарваныя адзін ад аднаго і з цягам часу будзем яшчэ больш аддаляцца.
Таму Мытны саюз застаецца адзіным момантам, які дае магчымасць рэспублікам, у той ці іншай ступені далучаючыся да Мытнага саюза, прыйсці да такога геапалітычнага ўтварэння. Але не трэба забываць, што Захад не жадае дапускаць ніякага новага ўтварэння на постсавецкай прасторы. Нас хочуць разарваць, што бачна па тым, як трактуюцца калапс еўра, фактычна тэхнічны дэфолт у ЗША і тое, што адбываецца ў выніку сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу ў нас.
З геапалітычнага пункту гледжання мы для Расіі — невялікая дзяржава, і мы не ўплываем на лёс свету, але сама Расія здольная аказаць уплыў на развіццё свету. Аднак яна сёння не выконвае гэтай місіі, наканаванай ёй гісторыяй...
Пасля распаду Савецкага Саюза ўтварылася некалькі цэнтраў сілы: гэта ЗША, ЕС, Расія і Кітай. І тут важна, каб Расія сябе паказала. А паказаць яна сябе можа, збіраючы вакол сябе не толькі зацікаўленых партнёраў, але і геапалітычных саюзнікаў. Атрымліваецца ж парадаксальная сітуацыя: саюзнік ёсць, але яго адштурхоўваюць. Незразумела, чаму расійскае кіраўніцтва само па сабе такім чынам не дае магчымасці ажыццявіць сваю місію. Сітуацыя патрабуе добрага асэнсавання...
Святлана Барысенка
Звязда, 3 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/1410
Текущая дата: 28.04.2025