Уладзіслаў Кулецкі (Звязда) 1 лістапада 2011
Пра курс беларускага рубля, інфляцыю і дэвальвацыю карэспандэнт "Звязды" пагутарыў з прафесарам Міхаілам Кавалёвым, дэканам эканамічнага факультэта БДУ.
_______________________________________________
— Больш за тыдзень таму мы выйшлі на адзіны курс беларускага рубля. Як вы ацэньваеце гэты крок урада?
— Крок абсалютна правільны. Думаю, што яго можна было зрабіць і раней. Галоўнае зараз, каб не атрымалася так, як было першыя тры месяцы года, калі, з аднаго боку, спрабавалі ўтрымаць курс, а з другога, друкавалі новыя грошы. Мы павінны выразна і ясна разумець, што калі мы друкуем новыя грошы, яны ў рэшце рэшт праз два ці дваццаць дзён, ці два месяцы будуць прад`яўлены на валютную біржу для канвертацыі ў валюту. Таму курс можа ўтрымаць, нават наадварот — вярнуць яго да старога курсу ў пяць тысяч, толькі адно: жорсткая крэдытна-грашовая палітыка. Я лічу, што мяккай яна становіцца ў сілу не столькі эканамічнай неабходнасці, колькі эканамічных інтарэсаў асобных структур, людзей. Што тут хаваць: інтарэсы і стымулы многіх знаходзяцца ў фірмах, якія звязаны з імпартам. Сапраўды, сектар, звязаны з імпартам, развіваўся ў нашай краіне вельмі дынамічна. Туды пайшлі лепшыя людзі, каб атрымліваць большы заробак. І гэтым фірмам, натуральна, пастаянна патрабуецца "падсілкоўванне" беларускімі рублямі. Ім не важна, што пры гэтым закупляецца: імпартаёмістыя спажывецкія тавары, сучасныя даільныя сістэмы, сучаснае еўрааздабленне для пабудоў... Справа тут не толькі ў тым, што гэта так ужо патрэбна нам усім, а яшчэ і ў тым, што шмат у каго ёсць эканамічныя інтарэсы. І пакуль мы іх не пераломім, сітуацыю змяніць будзе цяжка.
Тыя ж самыя банкі. Ва ўсім свеце банкі крэдытуюць экспарт. У нашай краіне за апошнія тры гады (з маўклівай згоды Нацыянальнага банка) банкі навучыліся крэдытаваць толькі імпарт: крэдытуючы альбо насельніцтва, альбо тыя фірмы, якія купляюць імпартныя тавары. Вось новае кіраўніцтва Нацыянальнага банка павінна абвясціць галоўным лозунгам у краіне, на мой погляд, паварот усёй грашова-крэдытнай палітыкі ад імпарту да экспарту. Гэта будзе дастаткова балюча: страта пэўных працоўных месцаў, страта інтарэсаў многіх тых, хто прызвычаіўся дапамагаць накіроўваць частку бюджэту на куплю чагосьці імпартнага ў роднасныя фірмы. Але гэтым трэба "перахварэць". Трэба ўсім зразумець, што будучыня краіны, даходы ўсіх у краіне звязаны толькі з адным — з экспартам нашай прадукцыі. Патрэбна развярнуць банкаўскую сістэму да крэдытавання не імпарту, а пакупнікоў нашай прадукцыі за мяжой.
Асабліва гэта тычыцца расійскіх банкаў — іх заснавальнікі павінны дапамагчы ім (такі прыклад ужо дала пара "БПС-Банк" і Ашчадбанк Расіі). Толькі ў гэтым выпадку курс у нас стабілізуецца і мы, як і кітайцы, наадварот не будзем ведаць, куды падзець валюту. І па вялікім рахунку — няхай на мяне не крыўдуюць банкі за тое, што я кажу — гэта інтарэсы доўгатэрміновыя, інтарэсы не толькі краіны, але і банкаў. Калі яны засвояць крэдытаванне замежных пакупнікоў беларускай прадукцыі (не абавязкова самі — сумесна са сваімі партнёрамі за мяжой; так, як гэта робяць турэцкія, нямецкія, кітайскія банкі — любыя банкі, любой краіны), тады ў нас будзе ўсё нармальна з валютай, тады ў нас будзе стабільны курс. Калі ўважліва паглядзець, многія кажуць, што нас у цяперашнюю сітуацыю прывялі пяцьсот долараў зарплаты напрыканцы мінулага года. Я, як вучоны, які ўмее лічыць, магу сказаць, што гэта не было галоўным. Доля заробленай платы ў валавым унутраным прадукце нашай краіны і на канец мінулага года займала дастаткова ўмераны кавалак. Эканоміка гэта вытрымала. Нас "зрубіла" тое, што ўсе грошы, якія насельніцтва прынесла ў банкі (больш за 27 трыльёнаў беларускіх рублёў), былі аддадзены насельніцтву ж на куплю імпартных спажывецкіх тавараў, а не айчынных. У нас было прынята рашэнне аб стымуляванні куплі айчынных тавараў. Яно засталося, скажам так, дзесьці ў завуголлі. І аб ім мала ўспаміналі. А падобныя захады, напрыклад, вывелі Кітай з крызісу. У кітайцаў было вельмі проста: ты прывёз і здаў стары халадзільнік — табе далі беспрацэнтны крэдыт на куплю новага, але свайго, нацыянальнага. Гэта ж рабілі і немцы. Мы ж гэта неяк пакінулі ў баку, думаючы, што ўсё і так пройдзе. Гэта значыць сёння мы расплачваемся за тое, што наш цэнтральны банк своечасова не ўмяшаўся ва ўсе гэтыя працэсы, не прытармазіў. Ён мог увесці нарматыў спажывецкага крэдытавання. Аднак ён не толькі не зрабіў гэтага, але і працягваў эмісію. Калі мы паглядзім на эмісійныя працэсы, то самыя вялікія яны былі якраз не напрыканцы мінулага года, а ў першыя тры месяцы гэтага, калі ўжо насоўваўся крызіс, праблемы з валютай. А Нацыянальны банк працягваў "друкаваць" грошы. Ён толькі ў асабіста свае калгасы "закачаў" каля 1,5 трыльёна беларускіх рублёў. Але зразумела, што ім былі патрэбны не рублі, а валюта на куплю замежнага даільнага абсталявання.
Аднак у апошні час усе галіны ўлады заявілі цвёрда, што эмісія будзе спынена. Статыстыка амаль пацвярджае гэта. Ну, а калі рублёў будзе мала, то яны будуць цаніцца нават больш, чым долар. Але трэба разумець, што гэта вельмі балючы працэс. У першую чаргу, не вытрываюць неэфектыўныя імпартаёмістыя прадпрыемствы. Яны могуць быць нават горадаўтваральнымі. Аднак мы ўсе ўжо зразумелі, галоўнае — гэта стабільны рубель. Быў бы ён стабільны, мы б і зараз атрымлівалі зарплату ў 500 долараў. І я яшчэ раз падкрэслю, што гэты заробак не быў празмерным для нашай краіны. Дэвальвацыя была выклікана нястрымным спажывецкім крэдытаваннем, з аднаго боку, настроем усёй эканомікі на закупку імпарту — з другога.
Галоўнае, каб мы зараз не захапіліся так званым квазі-імпартам, калі мы змешваем дзве субстанцыі і атрымліваем медпрэпарат у паўтара раза даражэйшы за гатовы імпартны. Таму імпартазамяшчэнне павінна быць толькі там, дзе яно эфектыўна. Інакш гэта проста завуаляваная спроба купіць імпарт пад падставай быццам бы рэалізацыі праграмы імпартазамяшчэння. Калі ў нас будзе жорсткае патрабаванне, каб у нас было ўсё эканамічна эфектыўна, то тады высветліцца, што патрэбна шукаць вытворцу ўнутры краіны. Больш за тое, у нас цяпер з`явілася больш магчымасцяў у межах Мытнага саюза.
Я ўпэўнены, што калі Нацыянальны банк да канца года пратрымаецца, не будзе займацца эмісійным крэдытаваннем, то курс стабілізуецца, а магчыма нават адкоціцца яшчэ назад. Таму што нават восем тысяч за долар — сёння празмерна.
— Нацбанк прагназуе ў пачатку наступнага года курс у 7-8 тысяч. Наколькі гэта рэальна?
— Гэта ўсё залежыць толькі ад аднаго: ад умення Нацбанка лічыць, што кожны новы трыльён рублёў, які выпушчаны ў абарачэнне, паніжае курс нацыянальнай валюты яшчэ дзесьці мінімум на паўтысячы беларускіх рублёў. Калі ён сцісне грашовую масу, тады штосьці атрымаецца (нядаўна прыняты ўказ Прэзідэнта (ад 21 кастрычніка 2011 года №477 "Аб унясенні дапаўнення і змянення ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 года №320". — Аўт.), які забараняе камерцыйную дзейнасць Нацбанку, дае на гэта надзею). Прыклад Еўропы нам паказвае, што бывае тады, калі дзяржава залазіць у вялікія даўгі.
— Вы казалі пра курс у пяць тысяч. Ён таксама рэальны?
— Перакананы, што калі б у перыяд безуладдзя ў Нацбанку не было нястрымнай эмісіі, то курс у пяць тысяч быў бы ўтрыманы. Зараз да яго ўжо немагчыма вярнуцца.
Але калі мы будзем займацца больш экспартам, калі Нацбанк будзе трымаць грашовую масу, то прынамсі да шасці тысяч насамрэч рэальна апусціць курс. Да таго ж я не выключаю, што з мэтай стабілізацыі курсу на больш нізкім узроўні можна было б прадаць не паўтоны, як гэта зрабіў Нацбанк, а дзесьці тон пяць золата. Справа ў тым, што ў нас даволі вялікія золатавалютныя рэзервы. Значная частка іх зафіксавана ў золаце (31 тона). І дзеля больш хуткага выхаду з крызісу мне як эканамісту здаецца, што можна было б зрабіць так, як калісьці зрабілі ЗША, калі адмянілі залаты стандарт і фактычна адмовіліся забяспечваць золатам свой долар. Мы маглі б пайсці няхай не на продаж, але хоць бы на заклад.
Аднак яшчэ больш важна не дапусціць росту цэнаў. Калі цэны вырастуць адэкватна пройдзенай дэвальвацыі, то ўжо будзе бессэнсоўна ўтрымліваць курс. Мы шмат казалі аб антыманапольным рэгуляванні, аб стварэнні, можа быць, аналагу расійскай ФАС (Федэральная антыманапольная служба. — аўт.), якая займалася б больш жорстка стварэннем канкурэнтнага асяроддзя і рынкавым рэгуляваннем цэн. Пакуль гэты накірунак у нас знаходзіцца ў поўным "пралёце".
— А як вы пракаментуеце "кіраванае плаванне" курсу нацыянальнай валюты?
— Нацыянальны банк сёння абяцае, што курс будзе ўсталёўвацца выключна на аснове попыту і прапановы. Тое самае і большасць краін заяўляе. На мой погляд, гэта ўвогуле макраэканамічна правільна, але ў барацьбе са спекулянтамі мне здаецца празмерная празрыстасць тут не патрэбна. Нават у самых развітых краінах свету аб памерах попыту і прапановы, памерах інтэрвенцый становіцца вядома толькі са значным спазненнем. І я не думаю, што Нацбанк робіць правільна, калі аператыўна паведамляе гэту інфармацыю. Гэта фарміруе панічныя настроі. Таму часам выгадней трошкі вытрымаць паўзу. А яшчэ экспарцёрам трэба ясна разумець, што калі яны не будуць спяшацца прадаць валюту, то Нацыянальны банк можа ў любую хвіліну ўвесці стапрацэнтны продаж валютнай выручкі. Тады курс будзе ў шмат разоў лягчэй утрымліваць.
— Зараз кажуць, што самае галоўнае — барацьба з інфляцыяй. Ці ёсць зараз рычагі ціску на інфляцыю ва ўрада?
— Як я ўжо казаў, даўно трэба зрабіць магутны дзяржаўны орган антыманапольнага рэгулявання. Калі міністэрства эканомікі гэтага не робіць, гэтыя функцыі можна перадаць камітэту дзяржкантроля. Але галоўнае, каб ён гэта рабіў не адміністрацыйнымі метадамі, а так як гэта прынята ў большасці развітых краін. Каб не было такога, як пры Багданкевічу (старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі з 1991 па 1995 гады. — аўт.) у 1994 годзе — інфляцыйна-дэвальвацыйныя гонкі. Таму што інфляцыя можа апярэдзіць дэвальвацыю. Тады спатрэбіцца яшчэ адна дэвальвацыя і гэтак далей. Цэны павінны прынамсі быць нашмат меншымі ў Беларусі. Калі дэвальвацыя ў нас адбылася амаль ужо ў два разы, то цэны павінны вырасці не болей чым у паўтара раза. І калі дзесьці, у кагосьці яны вырастаюць больш, значыць сюды павінны прыходзіць антыманапольныя органы і цікавіцца, чаму гэта адбылося. З самымі жорсткімі пакараннямі.
— Наколькі верагодна спрагназаваная на наступны год толькі 20-працэнтная інфляцыя?
— Прагноз рэальны ў тым выпадку, калі ў канцы года атрымаецца абысціся без значнай эмісіі. Не будзе эмісіі — не будзе і інфляцыі. Рэшткавай інфляцыі практычна не будзе, таму што ўжо ва ўсім, за выключэннем паліва і медыцынскіх прэпаратаў, яна ўвайшла ў цану. Многія з запасам закладвалі нават 10 тысяч. А бензін (думаю, усе добра разумеюць) рана ці позна павінен будзе каштаваць у нашай краіне прынамсі не менш, чым у Расіі — а значыць, прыкладна на ўзроўні аднаго долара.
Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 1 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/1545
Текущая дата: 22.12.2024