Белорусский портал в Казахстане

Пастухоўскія песні



Харошанькі пастушок,
Кароценькі кажушок.
Як выганіць на лужок,
Як зайграе на ражок.
 
Гоняць дзеўкі, гоняць бабы,
Гоняць малыя рабяты
І старыя старычкі,
І ўдалыя малайцы.
 
               * * *
Пастух выйдзе на лужок,
Як зайграе у ражок:
- Уставай дзеўкі, ўставай бабы,
Ўставай малыя рабяты,
Выганяйце вы скаціну
На шырокую даліну.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/155
Текущая дата: 20.01.2022