Белорусский портал в Казахстане

Вясёлка



Ад ліўня вострага аж колка
Было, - не ступіш басанож...
Ды раптам яркая вясёлка
Так цёпла
Ўспыхнула
Паўз Сож...
І лівень стаў цішэць. Зарніца
Стрымала тупат перуноў.
Хоць з хмар ня перастала ліцца,
Ды неба ўжо яснела зноў.
Ля сцёжак вабна пахла квецень.
Дужэлі ногі на бягу.
І пад вясёлку мчалі дзеці -
Як пад вясёлую дугу.
І нехта ім крычаў: - Бяжыце,
Там сонца вунь, там лівень сціх!..
І васількі званілі ў жыце
Званамі сінімі для ніх...


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/158
Текущая дата: 23.04.2024