Белорусский портал в Казахстане

Сакавік



Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.
 
Сакавік зялёны - ураджай благі.
 
Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж - пан!
 
Няма у сакавіку вады - няма ў красавіку травы.
 
Сакавік дрэвам сок пускае.
 
Сакавік мокры - хлеб горкі.
 
Сакавік дажджом імжыцца - хлеба будзе ў рукавіцу.
 
Хто сее гарох  у марцы, той гатуе ў гарцы, а хто ў маі, той ў яі.
 
У сакавіку зіма не гніе - у красавіку трава не расце.
 
Жыта у сакавіку глядзіць у неба - не пакаштуеш зімой хлеба.
 
 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/216
Текущая дата: 24.04.2024