Белорусский портал в Казахстане

Бачыць прыгажосць



Звязда, 27.05.2016

Уменне бачыць прыгажосць у простых і някідкіх пейзажах, у кожным дрэве і лістку на ім, у паставе птушачкі ці кропельцы расы на кветцы – якасць, надзвычай важная для мастака. Істотная яна і для чалавека ўлады. Думаецца, Уладзіслаў Цыдзік, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі беларусь па аграрнай палітыцы, валодае гэтым уменнем у дасканаласці. Не так даўно ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь ён прэзентаваў свой фотаальбом “Зачараваны Беларуссю”.

Кніга пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” і можа лічыцца праектам сапраўды ўнікальным. Толькі ўявіце, на яго старонках сотні маляўнічых фотаздымкаў Уладзіслава Цыдзіка дапаўняюцца паэтычнымі радкамі. Гэтыя вершы напісалі паэты – сябры Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кніга стане добрым падарункам і нашым суайчыннікам, і гасцям з-за мяжы. Не толькі таму, што мова беларускіх пейзажаў інтэрнацыянальная і не патрабуе перакладу, але і таму, што тэксты прадстаўляюцца ў выданні на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Больш падрабязна пра саму кнігу і яе прэзентацыю чытайце ў бліжэйшых выпусках “Звязды” і на нашым сайце.

vesialuha@zviazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА   


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2583
Текущая дата: 13.05.2024