Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адкрылася інтэрактыўная выстава пра Гары Потэра



"Звязда", 14.09.2016

Напярэдадні выхаду восьмай часткі кнігі пра Гары Потэра ў сталічным гандлёвым цэнтры ALL адкрылася сапраўдная школа вядзьмарства і чараўніцтва. Гэта інтэрактыўная выстава, якая складаецца з 8 атракцыёнаў, кожны з якіх пераносіць наведвальнікаў у свет магіі. Тут можна ўбачыць знаёмых персанажаў, зазірнуць у камору пад лесвіцай, дзе жыў той самы хлопчык, убачыць, што адбываецца ў пакоях цёмнай і белай магіі, зрабіць сэлфі ў крывых люстэрках і проста атрымаць асалоду ад казачнай атмасферы.

Надзея БУЖАН

Фотарэпартаж глядзі па гэтай спасылцы


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2666
Текущая дата: 15.05.2024