Алена Прус (БЕЛТА) 3 студзеня 2017
Тэндэнцыя нараджальнасці апошняга дзесяцігоддзя - са стабільным аптымістычным плюсам: штогод расце колькасць нованароджаных, павышаецца каэфіцыент агульнай і сумарнай нараджальнасці, павялічваецца доля другіх, трэціх дзяцей у беларускіх сем`ях.
Гэта, трэба прызнаць, чаканы дэмаграфічны водгук насельніцтва краіны на актыўныя меры сацыяльнай палітыкі дзяржавы.
2016 год мае шанц увайсці ў гісторыю Беларусі не толькі тым, што ўпершыню з моманту атрымання незалежнасці дасягнуты натуральны прырост насельніцтва (на гэтым зрабіў акцэнт у сваім навагоднім звароце Прэзідэнт Беларусі), але і новым рэкордам па колькасці малышоў, якія з`явіліся на свет.
Перадумовы для гэтага ёсць, а канкрэтная лічба будзе вядома ў канцы студзеня бягучага года.
Якая дынаміка нараджальнасці, чым характарызуюцца рэпрадуктыўныя паводзіны беларусаў - гэтыя і іншыя пытанні сталі прадметам вывучэння ў новым даследаванні, асноўныя папярэднія вынікі якога прадаставілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Ад мінімуму да гістарычнага максімуму
Як вядома, нараджальнасць - адзін з важнейшых кампанентаў узнаўлення насельніцтва. Таму менавіта на стымуляванне нараджальнасці была накіравана дэмаграфічная палітыка дзяржавы ў апошняе дзесяцігоддзе, прыняты беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі сем`яў з дзецьмі.
Трэба нагадаць, што з канца 1980-х гадоў колькасць народжаных у краіне дзяцей зніжалася, дасягнуўшы мінімуму ў 2003 годзе, калі нарадзілася толькі 88,5 тыс. дзяцей, а агульны каэфіцыент нараджальнасці склаў 9 праміле.
Потым пачалося паступовае павышэнне асноўных паказчыкаў нараджальнасці. І ў 2015 годзе ў параўнанні з 2000-м колькасць нованароджаных узрасла на 27 працэнтаў да 119 тыс. малышоў - гэта найвышэйшы паказчык з 1993 года. Сярод фактараў, якія абумовілі рост нараджальнасці, - павышэнне інтэнсіўнасці нараджэнняў.
Так, з 2000 па 2015 год значэнне каэфіцыента сумарнай нараджальнасці (КСН) узрасло з 1317 да 1724 дзяцей у разліку на адну жанчыну рэпрадуктыўнага ўзросту. Прычым тэндэнцыі росту КСН характэрны і для гарадской, і для сельскай мясцовасці.
Дасягнуты ў краіне ўзровень нараджальнасці адпавядае сярэднім еўрапейскім паказчыкам. Паводле статыстычных даных, у 2014 годзе ўзровень нараджальнасці ў Беларусі быў вышэйшы, чым у іншых краінах Усходняй Еўропы, а таксама ў бліжэйшых суседзяў - Украіны (1,5), Літвы (1,63), Латвіі (1,65), Польшчы (1,29), але ніжэйшы, чым у Расіі (1,75), а таксама краінах з ужо традыцыйна высокім па еўрапейскіх мерках узроўнем нараджальнасці - Францыі (1,98), Швецыі (1,88), Ісландыі (1,93), Ірландыі (1,95) і інш.
На адным не спыняцца!
Трэба адзначыць, што ў 2000-2015 гадах інтэнсіўнасць нараджальнасці адзначалася ў жанчын ва ўзросце 25 гадоў і старэйшым, а найбольш значна яна ўзрасла ў жанчын ва ўзросце 35-44 гады (у 3,1 раза), 30-34 гады (у 2,3 раза), 25-29 гадоў (у 1,5 раза).
Такім чынам, адзначаецца зрушэнне інтэнсіўнасці нараджэнняў у больш старэйшыя ўзроставыя групы жанчын. Яшчэ ў большай ступені гэта прыкметна ў гарадах: у 2007 годзе ўзроставая кагорта гараджанак 25-29 гадоў стала найбольш актыўнай у плане нараджальнасці, а ў 2013 годзе інтэнсіўнасць нараджальнасці ў жанчын 30-34 гадоў перавысіла нараджальнасць сярод маладых маці 20-24 гадоў.
Рост узросту мацярынства, характэрны для большасці еўрапейскіх краін, намеціўся ў Беларусі яшчэ ў 1998 годзе. У перыяд з 2000 па 2015 год сярэдні ўзрост жанчын пры нараджэнні дзіцяці павялічыўся з 25,6 года да 28,6 года. Узрост жанчын пры нараджэнні першынца таксама павысіўся - з 23,3 года да 26,0 года.
Што датычыцца чарговасці нараджэння дзіцяці, то статыстыка сведчыць аб павышэнні інтэнсіўнасці нараджэння другіх, трэціх і наступных дзяцей.
Пры гэтым рост каэфіцыента нараджальнасці пачаўся з 2004 года ў адносінах да трэціх і наступных дзяцей, другіх дзяцей - з 2005-га, першынцаў - з 2006-га. Асабліва прыкметны ўклад другіх нараджэнняў: з 2004 па 2015 год нараджальнасць другіх дзяцей узрасла на 0,29 дзіцяці на жанчыну рэпрадуктыўнага ўзросту.
Пры гэтым найбольш інтэнсіўна павялічылася нараджальнасць трэціх і наступных па чарговасці нараджэння дзяцей - у 2,3 раза з 2004 года (тады было найменшае значэнне гэтага паказчыка).
У выніку павышэння інтэнсіўнасці нараджэння другога і наступных дзяцей удзельная вага першынцаў скарацілася да 42,8 працэнта, адпаведна доля другіх дзяцей павялічылася да 40,5 працэнта, трэціх і наступных - да 16,8 працэнта ад агульнай колькасці нованароджаных. Прычым зрухі ў структуры народжаных па чарговасці нараджэння адбываліся пераважна за кошт змяненняў нараджальнасці ў жыхарак гарадоў.
Яшчэ адна важная пазітыўная тэндэнцыя - у апошнія гады змяншаецца колькасць і доля пазашлюбных дзяцей: калі ў 2005 годзе кожнае чацвёртае дзіця было народжана па-за шлюбам (24,2 працэнта), то да 2015 года іх удзельная вага знізілася да 13,8 працэнта. Гэта сведчыць аб павышэнні значнасці афіцыйна зарэгістраванага шлюбу.
Паўплывала на сітуацыю з пазашлюбнымі нараджэннямі і прыняцце ў 2013 годзе новай рэдакцыі закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей" (былі адменены дадатковыя надбаўкі адзінокім бацькам - у адносінах да дзяцей, зарэгістраваных са слоў маці). Гэта істотна скараціла практыку злоўжывання дзяржаўнай падтрымкай з боку тых сем`яў, якія не з`яўляюцца фактычна няпоўнымі, аднак рэгістравалі дзяцей са слоў маці з мэтай атрымання дапамог у павышаным памеры.
І яшчэ, бяздзетнасць практычна не ўласціва насельніцтву краіны.
Гендарная перавага на рабоце і дома
У апошнія дзесяцігоддзі ўзровень занятасці жанчын (з узросту 35 гадоў і аж да пенсійнага) перавышае занятасць мужчын. Сучасныя жанчыны адыходзяць ад традыцыйнай ролі выключна жонкі і маці - усё больш прадстаўніц прыгожага полу імкнецца рэалізаваць сябе ў прафесіі.
Разам з тым з павышэннем занятасці жанчын не зніжаецца іх нагрузка па выкананні той самай традыцыйнай ролі (работа дома, догляд дзяцей, пажылых або непрацаздольных сваякоў і г.д.).
Як вынік, назіраецца гендарная перавага ў бок жаночага ўдзелу ў гэтай неаплатнай дамашняй працы. Нарастаючае імкненне жанчын да самарэалізацыі ў прафесіі апярэджвае гатоўнасць мужчын да ўскладання на сябе дадатковых дамашніх абавязкаў.
Пэўны гендарны дысбаланс захоўваецца і ў пытаннях выхавання і догляду дзяцей. Даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па вывучэнні выкарыстання сутачнага фонду часу насельніцтвам паказваюць, што на догляд дзяцей мужчыны расходуюць у сярэднім 11 хвілін у дзень, жанчыны - 32 хвіліны.
З-за разводаў, якія толькі часткова кампенсуюцца колькасцю паўторных шлюбаў, захоўваецца даволі высокая ўдзельная вага няпоўных сем`яў, дзе дзеці выхоўваюцца адным з бацькоў, пераважна маці. Практычна кожная пятая сям`я з дзецьмі - няпоўная.
Нарастанне нагрузкі на жанчын ва ўмовах масавага распаўсюджвання мадэлі сям`і з двума працуючымі, ставіць жанчыну перад выбарам паміж сацыяльнымі ролямі, што ў выніку вядзе да адмовы ад якой-небудзь з іх (часам, на жаль, ад рэпрадуктыўнай).
Хацець і/або мець?
Як паказваюць шматлікія сацыялагічныя даследаванні, жаданне мець двух дзяцей застаецца пераважным на працягу многіх гадоў. І значыць, аб`ектыўна ёсць рэзерв павышэння нараджальнасці на аснове рэалізацыі індывідуальных намераў сем`яў.
Паводле даных шматіндыкатарнага кластарнага абследавання па ацэнцы становішча дзяцей і жанчын, праведзенага ў 2012 годзе Нацыянальным статыстычным камітэтам пры садзейнічанні ЮНІСЕФ, 42 працэнты жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту маюць намер нарадзіць дзіця ў будучым. З іх 32 працэнты жанчын збіраліся нарадзіць дзіця праз 1-4 гады (у перыяд 2014-2017 гадоў), яшчэ 10 працэнтаў - у больш позні перыяд.
Чаму пры рэпрадуктыўным намеры нарадзіць двух дзяцей сем`і ўсё ж выбіраюць аднадзетнасць?
Прычыны розныя, яны абумоўлены ў першую чаргу эканамічнымі фактарамі (недастатковая жыллёвая забяспечанасць сем`яў; зніжэнне ўзроўню жыцця пры з`яўленні дзіцяці); праблемнасцю сумяшчэння мацярынства і бацькоўства з працоўнай дзейнасцю (абмежаванае прапанаванне аб`ёму і відаў паслуг па доглядзе, развіцці дзяцей, асабліва малодшага дашкольнага ўзросту; неразвітая практыка прымянення гібкіх форм і відаў занятасці, нізкая ступень уключанасці жанчын, якія выхоўваюць дзяцей да 3 гадоў, у рынак працы); гендарным дысбалансам у пытаннях размеркавання і выкананні сямейных і бацькоўскіх абавязкаў.
Прынята лічыць, што рэпрадуктыўныя паводзіны звязаны выключна з сацыяльнымі трансфертамі. Аднак асноўнай крыніцай даходаў для насельніцтва з`яўляецца заработная плата.
Разам з тым значнасць сацыяльных трансфертаў высокая ў перыяд, калі жанчына традыцыйна спыняе прафесійную актыўнасць у сувязі з водпускам па доглядзе дзіцяці. Нарадзіць або не нарадзіць дзіця - кожная сям`я сама робіць свой выбар. Дзяржава ж і ў далейшым, як бы ні было складана, захавае падтрымку тых, хто зрабіў выбар на карысць нараджэння дзяцей, запэўніў Прэзідэнт Беларусі ў навагоднім звароце.
Алена Прус
БЕЛТА, 3 студзеня 2017
________________________________
У артыкуле выкарыстаны папярэднія матэрыялы Нацыянальнай справаздачы аб дэмаграфічнай сітуацыі за перыяд з 2000 па 2015 год і яе ўплыве на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Справаздачу падрыхтавалі вучоныя, спецыялісты і эксперты НДІ працы Мінпрацы і сацабароны, НДЭІ Мінэканомікі, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, БДУ, ДУ РНПЦ МТ, Цэнтра сацыяльнай дэмаграфіі ІСПД РАН Расіі ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" (донары праекта - урад Расійскай Федэрацыі, Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, Дзіцячы фонд ААН).

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2711
Текущая дата: 22.12.2024