(БЕЛТА) 13 верасня 2018
Пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі ад 11 верасня 2018 года нумар 658/12 зацверджана антыінфляцыйная праграма, пратгэта паведамляе прэс-службе ўрада.
Мэта праграмы - стварэнне ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту, развіццё канкурэнцыі і зніжэнне інфляцыйных чаканняў.
Дакументам прадугледжаны меры, накіраваныя на ліквідацыю існуючых дыспрапорцый у цэнаўтварэнні і змяншэнне тэмпаў росту адміністрацыйна рэгулюемых цэн і тарыфаў; удасканаленне падатковай палітыкі ў частцы празрыстасці і прадказальнасці на сярэднетэрміновы перыяд; развіццё канкурэнцыі і зніжэнне манапалізацыі эканомікі; зніжэнне інфляцыйных чаканняў і павышэнне даверу да эканамічнай палітыкі дзяржавы.
Праграмай вызначаны колькасны сярэднетэрміновы арыенцір па ўзроўні інфляцыі - падтрыманне на ўзроўні 4 працэнтаў.
Плануецца замацоўваць індыкатыўны паказчык прагнознага ўзроўню базавай інфляцыі на чарговы год у складзе разліковых балансавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
У мэтах замацавання адказнасці Нацыянальнага банка за дасягненне стабільнасці цэн у краіне, узмацнення яго аперацыйнай самастойнасці запланавана ўнясенне змяненняў у Банкаўскі кодэкс.
Для безынфляцыйнага эканамічнага росту ў 2018-2020 гадах прадугледжаны мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне даверу да нацыянальнай валюты, пашырэнне сферы выкарыстання беларускага рубля.
Дасягнуць гэтага плануецца пры дапамозе рэалізацыі мер, накіраваных на выключэнне выкарыстання замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі, а таксама прывязкі цэн, тарыфаў, ставак і іншых плацяжоў да замежнай валюты.
Рэалізацыя асобных мерапрыемстваў праграмы знізіць уплыў высокай валацільнасці цэн на асобныя віды тавараў, у тым ліку сезонных, будзе садзейнічаць устанаўленню аб`ектыўных цэн на імпартуемую прадукцыю, асабліва на тавары крытычнага імпарту.
Укараняюцца механізмы паэтапнага пераходу да рэгулявання цэн на тавары суб`ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча, пры дапамозе парадку іх устанаўлення і прымянення, а таксама ўстанаўлення тарыфаў на сярэднетэрміновы перыяд на асобныя паслугі натуральных манаполій, з улікам росту ўзроўню даходаў насельніцтва.
У сферы ЖКГ з 2019 года плануецца паэтапнае скарачэнне памераў перакрыжаванага субсідзіравання насельніцтва (паэтапнае штогадовае павелічэнне цэн (тарыфаў) на энергарэсурсы для насельніцтва і зніжэнне для прамысловасці на суму дадатковай выручкі ад рэалізацыі паслуг насельніцтву).
У 2018-2020 гадах праграмай прадугледжана аптымізацыя затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Таксама плануецца распрацаваць і рэалізаваць з 2020 года механізм падтрымання дасягнутага 100-працэнтнага ўзроўню пакрыцця тарыфамі затрат на аказанне ЖКП, які дасць магчымасць пры прыняцці рашэнняў па змяненні ўзроўню тарыфаў грунтавацца на пэўных індыкатарах магчымага росту па крыніцах затрат.
У сферы перавозак пасажыраў мяркуецца дасягнуць да 2020 года наступнага ўзроўню пакрыцця насельніцтвам затрат: гарадскім аўтамабільным транспартам - не менш за 80 працэнтаў, у тым ліку ў абласцях - не менш за 90 працэнтаў і ў Мінску - не менш за 70 працэнтаў; прыгарадным аўтамабільным транспартам - не менш за 65 працэнтаў; чыгуначным - не менш за 60 працэнтаў.
Таксама ў гэтай сферы намечана ўстанаўленне парадку змянення тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім, прыгарадным аўтамабільным, чыгуначным транспартам толькі на аснове загадзя зацверджаных крытэрыяў і з пэўнай перыядычнасцю, а на перавозку пасажыраў гарадскім, прыгарадным аўтамабільным яшчэ і з арыентацыяй на змяненне ўзроўню даходаў насельніцтва.
Таксама плануецца дасягнуць да 2020 года 100-працэнтнага ўзроўню пакрыцця затрат на аказанне паслуг электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, тарыфы на якія рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб цэнаўтварэнні.
Гэта плануецца рэалізаваць у тым ліку за кошт аптымізацыі затрат, што выключыць павышэнне тарыфаў высокімі тэмпамі. Таксама ў сферы паслуг сувязі прадугледжана змяненне тарыфаў на паслугі сотавай рухомай электрасувязі, доступу ў інтэрнэт на аснове загадзя зацверджаных крытэрыяў і з пэўнай перыядычнасцю, улічваючы інтарэсы спажыўцоў і падтрыманне інвестыцыйнай актыўнасці пастаўшчыкоў паслуг.
У сферы фармакалогіі плануецца ўкараненне парадку рэгістрацыі гранічных адпускных цэн на лекавыя сродкі на аснове прынцыпаў рэферэнтнага цэнаўтварэння. Гэта выключыць рэалізацыю лекавых сродкаў па неабгрунтавана высокіх цэнах.
У аграрнай сферы запланавана правядзенне ўзважанай цэнавай палітыкі з улікам знешніх і ўнутраных фактараў і ўкараненне методыкі вызначэння закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца для дзяржаўных патрэб у залежнасці ад эфектыўнасці перапрацоўкі. Таксама будзе прадоўжаны маніторынг змянення цэн і суцэльнае абследаванне таварнай наменклатуры рэалізуемай прадукцыі за кошт добраахвотнага партнёрства Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (заключэння пагадненняў) з вытворцамі, гандлёвымі і грамадскімі аб`яднаннямі і ўкаранення электронных спосабаў апрацоўкі даных. У цэлым праграма змяшчае 22 мерапрыемствы.
Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, Нацыянальнаму банку, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана штоквартальна да 15-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, прадстаўляць у МАРГ інфармацыю аб ходзе рэалізацыі антыінфляцыйнай праграмы. МАРГ будзе ажыццяўляць маніторынг выканання імі праграмы і штоквартальна да 25-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, інфармаваць Савет Міністраў аб ходзе яе рэалізацыі.
Пастанова ўрада і Нацыянальнага банка Беларусі ад 31 жніўня 2015 года нумар 733/17 "Аб зацвярджэнні антыінфляцыйнай праграмы" прызнана страціўшай сілу.
13 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2929
Текущая дата: 22.12.2024