Святлана Бусько (Звязда) 11 кастрычніка 2018
У Беларусі яно адзначаецца 14 кастрычніка і мае карані ў рэлігійным свяце — Пакрове Прасвятой Багародзіцы, і ў гэты дзень ва ўсіх праваслаўных цэрквах праходзяць святочныя набажэнствы.
А ўсе тыя, у каго ёсць мама, віншуюць яе — тэлефанаваннем, паштоўкай, іншымі падарункамі, як кожны сам вырашыць. І, напэўна, асабліва шмат віншаванняў атрымліваюць у гэты дзень шматдзетныя маці...
А ўсе тыя, у каго ёсць мама, віншуюць яе — тэлефанаваннем, паштоўкай, іншымі падарункамі, як кожны сам вырашыць. І, напэўна, асабліва шмат віншаванняў атрымліваюць у гэты дзень шматдзетныя маці...
Ордэн Маці сёлета атрымала 621 беларуска
Гэтая высокая дзяржаўная ўзнагарода прадугледжана для маці, якія выхавалі пяцёра і больш дзяцей. «У нашай краіне ўжо ўзнагароджаны больш за 9,5 тысячы маці, з іх 621 жанчына — у 2018 годзе, — паведаміў журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў. — Такім чынам, праца мацярынства высока ацэньваецца на дзяржаўным узроўні».
Да ордэна прадугледжана грашовая выплата ў памеры пяці бюджэтаў пражытковага мінімуму (з 1 жніўня да 31 кастрычніка 2018 года 1 БПМ — гэта 213,67 рубля).
У Беларусі будзе створана база даных шматдзетных сем`яў
Як заявіў Валерый Кавалькоў, Рэспубліканская міжведамасная база даных шматдзетных сем`яў будзе створана да 2020 года. Зараз распрацоўваецца праект указа аб яе фарміраванні. Гэты рэсурс дазволіць выяўляць шматдзетныя сем`і і маніторыць, наколькі поўна ім аказваецца дзяржаўная падтрымка.
«Далёка не заўсёды грамадзяне краіны ведаюць аб тых сацыяльных гарантыях, якія даюцца ў Беларусі шматдзетным сем`ям, — адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны. — Цяпер улік шматдзетных сем`яў вядзецца на рэгіянальным узроўні — на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у якія паступае інфармацыя з устаноў адукацыі, аховы здароўя, сістэмы МУС. Банкі даных розных катэгорый сем`яў з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы і дапамозе, уключаюць інфармацыю, што датычыцца ўмоў пражывання, занятасці бацькоў, фактараў сацыяльнай неўладкаванасці. Дарэчы, на ўліку ў ТЦСАН на 1 ліпеня 2018 года знаходзілася звыш 100 тысяч шматдзетных сем`яў, 29 тысяч сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і амаль шэсць тысяч няпоўных сем`яў.
Самая запатрабаваная — паслуга нянькі
Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізуюць работу з сем`ямі, якія выхоўваюць дзяцей у залежнасці ад іх патрэб: аказваюць кансультацыі, сацыяльна-псіхалагічныя і пасрэдніцкія паслугі, паслугі пагадзіннага догляду за дзецьмі, часовага прытулку, сацыяльнага патранату. Пры гэтым найбольш запатрабаванай Валерый Кавалькоў назваў паслугу нянькі. Яна прадастаўляецца сем`ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, што нарадзіліся адначасова (двойні, тройні) ва ўзросце да трох гадоў, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Толькі за першае паўгоддзе 2018 года паслугамі няні скарысталіся амаль 2 тысячы сем`яў, у тым ліку больш за 1,7 тысячы сем`яў, якія выхоўваюць двойню, 46 сем`яў з тройняй і 200 сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
З гэтага года прэтэндаваць на паслугу нянькі таксама могуць сем`і, у якіх абодва бацькі альбо адзін з іх у няпоўнай сям`і з`яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы. А сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, на базе дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў аказваецца паслуга сацыяльнай перадышкі. Яна дае магчымасць для бацькоў такіх дзяцей крыху адпачыць ад абавязкаў па доглядзе, аднавіць сілы, вырашыць сямейна-бытавыя і іншыя пытанні. Прычым на перыяд аказання паслугі за сям`ёй захоўваецца права на ўсе сацыяльныя выплаты (пенсія, дапамогі).
Дарэчы, слова, якое пазначае маму, практычна ва ўсіх мовах складаецца з двух аднолькавых складоў. Беларускія і рускія дзеці кажуць «мама», маленькія французы — «маман», нямецкія хлопцы — «мама», англійскія — «мэмма», кітайскія — «мама», карэйскія — «амана». Навукоўцы лічаць, што гэта звязана з маўленчым апаратам немаўляці. Ён устроены такім чынам, што дзіцяці лягчэй за ўсё вымавіць адкрыты галосны гук «а» і губныя зычныя «м», «б», «п», якія ёсць ва ўсіх мовах. А яшчэ дзіцёнку складана адразу паўтарыць паслядоўнасць розных складоў, таму спачатку вымаўляецца «ма-ма», «па-па», «ба-ба»...
Аўтар: Святлана Бусько
Звязда, 11 кастрычніка 2018
Звязда, 11 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2957
Текущая дата: 25.12.2024