Белорусский портал в Казахстане

Шчупак, запечаны з квашанай капустай



(Sputnik) 27 снежня 2018

Інгрыдыенты:

1 шчупак на 1,5-2 кг
2 цыбуліны
1 морква
1 корань пятрушкі
1 карняплод сельдэрэю
1 цыбуля парэй
Соль
1 кг квашанай капусты
100-150 г масла
2-3 сухарыкі

Як гатаваць:

Пачышчанага і пасоленага шчупака заліць халоднай вадой разам з карэннем і зварыць, квашаную капусту асобна зварыць да мяккасці з лыжкай масла. І рыбу, і капусту астудзіць. Нарэзаць шчупака на кавалкі і выбраць косткі. Тоўстым слоем масла абмазаць форму для запякання, пакласці на яе слой капусты, потым слой рыбы, потым зноў масла, капусту, рыбу - і так, пакуль форма не будзе запоўненая. Апошнім павінен быць слой капусты і масла.

Накрыць форму крышкай і паставіць у печ альбо духоўку на паўгадзіны, потым выняць, пасыпаць страву цёртымі сухарамі, шчодра паліць растопленым маслам, праколваючы страву відэльцам, каб масла дайшло ў глыбіню, і на паўгадзіны зноў паставіць запякацца, каб страва падрумянілася.

Sputnik, 27 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2989
Текущая дата: 23.12.2024