(БЕЛТА) 17 кастрычніка 2018
У Беларусі заснавана прафесійнае свята - Дзень дыпламатычнага работніка, якое будзе штогод адзначацца 22 студзеня.
Гэта дата звязана з гісторыяй першага знешнепалітычнага ведамства ў перыяд станаўлення (1919-1920 гады) дзяржаўнасці Беларусі - Камісарыята замежных спраў ССРБ.
22 студзеня 1919 года ў газеце "Звязда" была размешчана першая публічная аб`ява аб пачатку дзейнасці Камісарыята і вызначана месца яго размяшчэння - горад Мінск.
Заснаванне афіцыйных геральдычных сімвалаў сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі, а таксама прафесійнага свята з`яўляецца адным з крокаў, накіраваных на ўмацаванне беларускай дыпламатыі.
Гэта будзе садзейнічаць павышэнню прэстыжу дыпслужбы, развіццю і захаванню пераемнасці пакаленняў беларускай дыпламатыі.
Яшчэ адным указам у азнаменаванне 100-годдзя стварэння сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль "100 год дыпламатычнай службе Беларусi".
БЕЛТА, 17 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2999
Текущая дата: 24.12.2024