Белорусский портал в Казахстане

Кумпяк салёны вараны



(Sputnik) 27 красавіка 2019

Інгрыдыенты:

Кумпяк
3-4 цыбуліны ў шалупінні
Лаўровы ліст
Перац гарошкам

Як гатаваць:

Вымачыць на працягу некалькіх гадзін салёны кумпяк і добра яго выцерці, пакласці ў кіпячую ваду скурай уверх і давесці да кіпення, затым варыць на малым агні з разліку 40-50 хвілін на кожны кілаграм кумпяка. Прыкладна ў сярэдзіне варкі ножку падымаюць з вады, паколькі яна варыцца хутчэй.

Кумпяк лічыцца гатовым, калі відэлец лёгка пратыкае мяса да косткі. Каб мяса было смачнейшым, у ваду дадаюць 3-4 цыбуліны ў шалупінні, некалькі лісткоў лаўровага лісту і перцу гарошкам.

Пасля варкі кумпяк пакідаюць у булёне пакуль не астыне, але не моцна. Бо тады мяса будзе залішне вільгатным. Зваранае мяса ставяць у халоднае месца, каб добра астудзілася. Да стала наразаюць на тонкія кавалкі і ядуць з хрэнам і хлебам.

Sputnik, 27 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/3031
Текущая дата: 05.05.2024