Белорусский портал в Казахстане

Аналітыкі пракаментавалі праграму апазіцыі: поўнае ігнараванне меркавання народа



(БЕЛТА) 19 лютага 2021

Аналітыкі ў час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" пракаментавалі праграму апазіцыі, якая не раз крытыкавалася ў час VI Усебеларускага народнага сходу.

"Што мы бачым па гэтай праграме? Поўнае ігнараванне меркавання беларускага народа па сацыяльна-эканамічных жаданнях грамадства, - сказаў эксперт РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі. - У беларускага народа ёсць запыт на сацыяльную дзяржаву, сацыяльна адказны бізнес, у тым ліку на дзяржаўную ўласнасць на зямлю і стратэгічныя рэсурсы. З другога боку, гэта пэўная мультыкультурнасць і захаванне базавых сувязей з Расіяй, з рускай моўнай прасторай, геапалітычная арыентацыя на Еўразійскі саюз, жаданне будаваць шматпалярны свет і сістэму міжнародных адносін, чым далучацца да пануючага аднапалярнага свету. На сённяшні дзень гэта глабальнае фундаментальнае адрозненне таго, што прапаноўвае Прэзідэнт, Усебеларускі народны сход, ад таго, што прапануе апазіцыя".

Як адзначыў навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, палітычны аналітык Аляксей Дзермант, Прэзідэнт зусім выразна на кантрасце абазначыў ідэалогію беларускай дзяржавы. "Гэта зусім іншыя падыходы. Мы ўсё гэта чулі. Але трэба разумець: як бы апазіцыя ні старалася зарэтушаваць свае рэальныя погляды, яны вядомы і нікога ў зман не атрымаецца ўвесці, у тым ліку і нашых саюзнікаў з Расіі", - падкрэсліў ён.

Дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Гігін акцэнтаваў увагу на эканамічным блоку "праграмы апазіцыі". "Мы ведаем, што шэрагам эканамістаў абмяркоўваецца пытанне закрыцця так званых стратных прадпрыемстваў, старых савецкіх гігантаў. І, вядома ж, узнікае праблема: а куды дзяваць рабочыя рукі ў гэтым выпадку?" - спытаў ён.

Прафесар кафедры аналітычнай эканомікі эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў упэўнены, ў апазіцыі была толькі адна мэта - любой цаной ачарніць праводзімую ў дзяржаве эканамічную палітыку. "І абвінаваціць у любых, няхай нават самых дробных, недахопах толькі адну асобу - кіраўніка дзяржавы. Што на нейкай ферме нейкая даярка не надойвае патрэбную колькасць малака - вінаваты Лукашэнка. Што ў двары не расчысцілі снег - вінаваты Лукашэнка. І гэтак далей. Бізнес не ўдаўся ў нейкага бізнесмена - вінавата дзяржава. Але пры гэтым яны забываюць аб тым, што за апошнія 20 гадоў доля бізнесу ў беларускай эканоміцы падвоілася. Таму мы ўсе павінны тлумачыць народу беларускую эканамічную мадэль і тыя поспехі, якіх яна дабілася. І несумненна Лукашэнка ўжо сёння пасля 26 гадоў праўлення стаў гiстарычнай асобай у нашай гісторыі. У школьных падручніках праз 20-30 гадоў будзе напісана пра Лукашэнку як пра гістарычнага дзеяча", - рэзюмаваў ён.

19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/3295
Текущая дата: 29.03.2024