Белорусский портал в Казахстане

Варона і Чыж



байка

Прыгода гэтая не так даўно была.
К чыжу (а сілы ён, як ведама, не мае)
Варона прыступае:
"Скажы, ці я падобна да арла?"
I бачыць чыж - з варонаю не жарты,
А ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты.
"Зусім арол",- адказывае чыж
Вароне клятай з клёна.
"Ну, то ж бо то! Глядзі ж!" -
3 ласкаваю гразьбой пракаркала варона
I паляцела стуль далей.
Ўсё тое бачачы, здзівіўся верабей:
"Браток! Ці жа вачэй не маеш -
Арлом варону называеш?"
Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць:
"Я гэтым не зрабіў благога.
Дай бог арла варонай не назваць;
Варону жа арлом - нічога".


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/333
Текущая дата: 26.04.2024