Белорусский портал в Казахстане

Ноч



Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы...
Ноч цемнатою навокал усё пакрывала,
Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,
Неба, і лес, і палі серабром аблівая.
Ўсё ўжо уснула, і толькі бярозы шапталісь,
Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі,
Ў полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі.
Ціха ўсё была на небе, зямлі і на сэрцы.
 
(1908)

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/346
Текущая дата: 06.07.2022