Праясняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Ўсё чакаеш, што прырода
Ўстрапянецца ада сна.
I пад птушы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька-Нёман
На хрыбце магутным лёд.
Зазвіняць жалобна крыгі,
I бурлівая вада
Снег, размоклы у час адлігі,
Змые з луга без сляда.
Дык разлійся жа раздольна
Ў чыстым полі і гаю
I красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/351
Текущая дата: 08.05.2024