Белорусский портал в Казахстане

Дзень бібліятэк



(БЕЛТА) 15 верасня 2023

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.

* У Беларусі функцыянуе каля 7 тыс. публічных бібліятэк, з іх больш як 2,2 тыс. знаходзяцца ў ведамстве Міністэрства культуры.
* У бібліятэчнай галіне налічваецца 6 тыс. бібліятэчных работнікаў.
* У фондах бібліятэк Беларусі захоўваецца больш за 40 млн экзэмпляраў кніг, дакументаў, выданняў.
* Аб`ём фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - 10,5 млн адзінак захоўвання.
* У электроннай бібліятэцы Нацыянальнай бібліятэкі - 688 тыс. дакументаў, пераведзеных у лічбавы фармат.
* 30% насельніцтва Беларусі з`яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі паслуг бібліятэк.
* У 2023 годзе паслугамі Нацыянальнай бібліятэкі скарысталіся 220 тыс. карыстальнікаў (паводле даных на верасень).

Сярод карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі:

80% - маладыя людзі,
62% скарысталіся паслугамі віртуальнай чытальнай залы.

У Беларусі вядзецца работа па стварэнні Нацыянальнай электроннай бібліятэкі, якая аб`яднае электронныя рэсурсы і дакументы ўсіх бібліятэк Беларусі.

БЕЛТА, 15 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/3680
Текущая дата: 10.05.2024