Белорусский портал в Казахстане

Нечы сон



Нечы сон свае чары рассеяў...
Сыпле росы крынічны альшыннік,
Сон палёў летуценні навеяў,
Сон абняў гнуткіх вербаў галіны.
 
Месяц сее нябесныя іскры
На халодныя буйныя росы,
Сваю зелень красы дробналістай
Расплялі прыгажуні-бярозы.
 
Жыта спіць. Класы нахілілі
Веі сну над спачыўшай зямлёю.
А павевы прасторы тулілі,
Цалаваліся з цішай начною.
 
І туманы дымком шапацелі,
Расплываліся нібы над морам,
Сны нячутка ляцелі... ляцелі.
Да ласкавых, засмучаных зораў.
 
Хто мне друг - прынясі сон жаданы
Для маёй безадказнай тугі,
Раскажы мне, душою адданы,
Аб чым родныя сняць берагі?..

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/372
Текущая дата: 29.03.2024