Белорусский портал в Казахстане

Паўлюк Багрым



Паўлюк Багрым нарадзіўся  2 (14 ст.ст) лістапада 1812 года у вёсцы Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні. Памёр там жа у 1891 годзе. Пахаваны на мясцовых могілках.
На жаль,  ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш, аднак стаўшы хрэстаматыйным для беларускай літаратуры: "Зайграй, зайграй, хлопча малы..." Ўпершыню гэты верш апублікаваў  ва ў сваіх успамінах навагрудскі адвакат І. Яцкоўскі.
Але, для жыхароў Крошына Багрым найперш быў кавалём. І ў гэтым рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў. Зробленая ім надзвычайнага хараства каваная жырандоль дагэтуль захоўваецца ў Крошынскім касцёле.
 У 1985 на радзіме паэта адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/408
Текущая дата: 28.03.2024