Асноўныя прынцыпы ўзаемадзеяння дзяржаўных і грамадскіх структур Беларусі з суайчыннікамі, якія прыжываюць за мяжой :
• Рэспубліка Беларусь адносіць узаемадзеянне з беларускімі суполкамі ў іншых краінах да ліку прыярытэтных інтарэсаў дзяржавы.
Беларусь адносіцца да ліку краін, якія маюць значную колькасць суайчыннікаў у замежжы. Прывесці дакладныя звесткі аб колькасці беларусаў у свеце немагчыма, бо ў кожнай краіне існуюць свае прынцыпы ўліку насельніцтва (па мове, грамадзянству, самавызначэнню, канфесійнай прыналежнасці…). Часцей за ўсё называюцца лічбы 3–3,5 мільёна чалавек. Аднак дакладна вядома, што цяпер за межамі дзейнічае больш за 130 грамадскіх аб`яднанняў беларусаў і выхадцаў з Беларусі.
• Беларуская дыяспара адрозніваецца па часу і прычынах, па якіх яе прадстаўнікі апынуліся ў замежжы.
У далёкім замежжы пражывае каля 1 мільёна 200 тысяч выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў — у тым ліку ў ЗША і Канадзе да 1 мільёна чалавек, у Аўстраліі — каля 20 тысяч, у Вялікабрытаніі — каля 7 тысяч, у Ізраілі — каля 130 тысяч чалавек. Многія з іх асіміляваліся, значная колькасць выхадцаў з Беларусі — асобы іншых нацыянальнасцей.
Беларусы ў ЗША і Канадзе прадстаўлены ў асноўным ужо другім і трэцім пакаленнямі нашчадкаў першых эмігрантаў. Беларускія грамадскія аб`яднанні, створаныя імі ў гэтых краінах, маюць значную гісторыю і ўстойлівыя традыцыі (выданне газет і кніг, правядзенне рэгіянальных мерапрыемстваў, з`ездаў).
Беларусы, якія пражываюць у былых рэспубліках СССР і постсацыялістычных краінах, — гэта частка аўтахтоннага (карэннага) насельніцтва, напрыклад, беларусы пагранічных з Беларуссю абласцей Расіі (Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай), Літвы (Віленшчына), Латвіі (Латгалія), Польшчы (Беласточчына), а таксама перасяленцы (дарэвалюцыйныя ў Сібіры і пасляваенныя ў Казахстане і іншыя).
Беларуская дыяспара ў Расійскай Федэрацыі — самая вялікая ў параўнанні з іншымі краінамі. На яе тэрыторыі пражывае каля 1 мільёна беларусаў. Цяпер у больш чым 30 суб`ектах Расіі дзейнічае каля 50 беларускіх аб`яднанняў. У 1999 годзе створана Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Расіі", якая аб`ядноўвае 11 беларускіх рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій.
Этнічная група беларусаў ва Украіне налічвае 440 тысяч чалавек. Больш за ўсё беларусаў жыве ў Данецкай, Днепрапятроўскай, Адэскай абласцях, Рэспубліцы Крым. Беларусы Украіны за апошнія гады стварылі 15 нацыянальна-культурных таварыстваў, а ў 2000 годзе — Усеўкраінскае аб`яднанне беларусаў.
У Польшчы на працягу больш за 40 гадоў актыўна працуе Беларускае грамадска-культурнае таварыства з цэнтрам у Беластоку і філіяламі ў іншых гарадах. З 1970 года штогод праводзіцца Усепольскі фестываль беларускай песні. У Гайнаўскім і Бельскім агульнаадукацыйных ліцэях, у іншых 40 школах вывучаюць беларускую мову каля 3,5 тысячы дзяцей.
У Казахстане, згодна з апошнімі дадзенымі, пражывае каля 90 тысяч беларусаў. Кіраўнік цэнтра "Беларусь" у Казахстане Л.Піталенка з`яўляецца дэпутатам Мажыліса (Парламента) Рэспублікі Казахстан. Беларусы актыўна працуюць у Асамблеі народа Казахстана. У складзе гэтага кансультатыўнага органа — 9 беларусаў.
Беларуская дыяспара Латвіі налічвае 96 тысяч чалавек. Работу па нацыянальна-культурным развіцці беларусаў у Латвіі вядуць шэраг беларускіх аб`яднанняў, у тым ліку Асацыяцыя беларусаў-прадпрымальнікаў "Беларускі шлях". У Рызе дзейнічае дзяржаўная агульнаадукацыйная Рыжская беларуская школа. Газета беларусаў Латвіі "Прамень" інфармуе пра жыццё беларускай дыяспары, асвятляе падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.
У Літве пражывае 54 500 беларусаў, у тым ліку 27 тысяч у Вільнюсе. Тут актыўна працуе Аб`яднанне беларускіх грамадскіх таварыстваў, у якое ўваходзяць 18 арганізацый. Дзейнічаюць дзяржаўная беларускамоўная агульнаадукацыйная школа імя Ф.Скарыны ў Вільнюсе, беларускае аддзяленне факультэта славістыкі Вільнюскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, рэдакцыя беларускіх перадач на Літоўскім тэлебачанні, штотыднёвая радыёпраграма "Беларускае слова" на Літоўскім радыё, створаны самадзейныя мастацкія калектывы.
У Эстоніі пражывае 21 тысяча 300 беларусаў. Тут таксама зарэгістраваны шэраг актыўных беларускіх аб`яднанняў.
Грамадскі рух суайчыннікаў за мяжой знаходзіцца на этапе пэўных структурных і якасных змяненняў. Расце колькасць грамадскіх беларускіх арганізацый у краінах СНД, Балтыі, пашыраюцца накірункі іх дзейнасці. Адначасова адбываецца адыход ад актыўнай грамадскай дзейнасці многіх даваенных і пасляваенных эмігрантаў у краінах далёкага замежжа і ўзрост цікавасці да сваёй гістарычнай радзімы ў наступных пакаленняў выхадцаў з Беларусі. Назіраецца значны рост колькасці сучасных эмігрантаў з Беларусі, якія захоўваюць з ёю сувязі ў асноўным у гандлёва-эканамічнай сферы.
• У Рэспубліцы Беларусь склалася сістэма ўзаемадзеяння з суайчыннікамі.
У 1997 годзе створаны Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. У лістападзе 2001 года ператвораны ў Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2006 года мае назву Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. На яго ўскладзены функцыі каардынацыі дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх структур па развіццю сувязей з суайчыннікамі за мяжой. Значная роля ва ўзаемадзеянні з дыяспарай належыць пасольствам і іншым структурным падраздзяленням Міністэрства замежных спраў Беларусі. Даўнія сувязі з суайчыннікамі ў грамадскага аб`яднання "Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом "Радзіма" і грамадскага аб`яднання "Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі".
Па матэрыялах газеты для суайчыннікаў
Голас Радзімы

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/465
Текущая дата: 23.11.2024