Белорусский портал в Казахстане

Указ аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам ”За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай



Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 355 ад 29 чэрвеня 2009 г.

Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам ”За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“
 
У сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, працоўных, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў, п а с т а н а ў л я ю:
 
1. За мужнасць і стойкасць, праяўленыя абаронцамі беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнагародзіць вымпелам ”За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“ наступныя гарады і іншыя населеныя пункты Рэспублікі Беларусь:
 
    * горад Брэст;
    * гарадскі пасёлак Бягомль;
    * горад Бабруйск;
    * горад Барысаў;
    * горад Віцебск;
    * горад Гомель;
    * горад Гродна;
    * горад Жлобін;
    * горад Заслаўе ;
    * горад Клічаў;
    * горад Крычаў;
    * горад Ліда;
    * гарадскі пасёлак Лоеў;
    * горад Мінск;
    * горад Магілёў;
    * горад Маладзечна;
    * гарадскі пасёлак Акцябрскі (Карпілаўка);
    * горад Орша;
    * вёску Астрашыцкі Гарадок;
    * горад Полацк;
    * горад Скідзель;
    * гарадскі пасёлак Ушачы.
 
2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпісання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/548
Текущая дата: 19.04.2024