Белорусский портал в Казахстане

Адам Міцкевіч



Адам Мицкевич
Adam Mickiewicz

паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Адам Міцкевіч (з малюнка І.Лелевеля)Будучы пясняр Літвы (тагачаснай Беларусі) нарадзіўся 24 снежня 1798 г. на Наваградчыне на хутары Завоссе у сям`і адваката. Пачатковую адукацыю атрымаў у Наваградскай даминіканскай школе. У 1819 г. скончыў Віленскі Універсітэт.

Хаця паэт тварыў на польскай мове, але адчуваў і называў сабе "ліцвінам". А беларускую мову Міцкевіч называў "самай гарманічнай із усіх славянскіх моў  і найменш змененай", лічыў, што "гэта найбольш багатая і найбольш чыстая гаворка, якая даўно з`явілася і цудоўна распрацавана".

Тут, у Вільні Міцкевіч стварыў славутую паэму "Гражына" (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі і пачаў шматгадовую працу над паэмай "Дзяды".

Польскія крытыкі, незадаволеныя "беларускасцю" яго твораў, распачалі злосныя нападкі на Міцкевіча, але на Літве ўсе былі глыбока ўражаны, з`явілася шмат прыхільнiкаў таленту рамантычнага паэта.

Знакамітая паэма "Пан Тадевуш", напісаная на чужыне, якую нашчадкі назвалі "энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў",  пачыналася славамі любові да роднае  зямлі:

Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie;
Ile cię trzeba cenić, ten tylko się dowie,
Kto cię stracił. Dziś piękność twą w całej ozdobie
Widzę i opisuję, bo tęsknię po tobie.

У 1824 годзе за актыўны удзел у патрыятычных суполках быў высланы у Расію, жыў у Санкт-Пецярбурзе, Маскве, Адэсе. У 1829 годзе атрымаў дазваленне выехаць у Заходнюю Еўропу.

Да самай сваёй нечаканай смерці у Канстанцінопалі 26 лістапада 1855г. падтрымліваў вызваленчы рух... 4 ліпеня 1890 г. астанкi Міцкевіча з парыжскіх могілкаў у Монмарансі перавезены ў Польшчу і пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з Т.Касцюшкам.

Літаратурная спадчына паэта моцна паўплывала на развіццё далейшай беларускай літаратуры.

На Радзіме Адама Міцкевіча створаны музей.

( Дадаткова: на беларускім сайце Родныя вобразы )

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/588
Текущая дата: 23.12.2024