Белорусский портал в Казахстане

Свята Камаедзіцы



Старадаўняе язычніцкае свята пакланення мядзведзю.

Буры мядзведзьУ гэты дзень гатуюць асобную ежу, менавіта: на першую страву - сушаны рэпнік, таму што мядзведзь харчуецца пераважна раслінным кормам, травамі; на другое падаецца кісель, бо звер любіць авёс; трэцяя страва складаецца з гарохавых камоў, ад якіх і свята і атрымала назву Камаедзіцы.

Пасля абеду ўсе кладуцца адпачываць, але ня спяць, а раз-пораз пераварочваюцца з боку на бок, як мядзведзь у бярлозе. Цырымонія працягваецца каля дзвюх гадзін. Гэтае ўсё робіцца дзеля таго, каб мядзведзь лёгка падняўся пасля зімовага сну.

Паводле павер`я, мядзведзь у гэты дзень абуджаецца ад спячкі і выходзіць са сваёй бярлогі. Каб задобрыць яго і прыдумалі гэты звычай ушанавання мядзведзя . 


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/601
Текущая дата: 28.03.2020