Белорусский портал в Казахстане

Кандрат Крапіва



Народны пісьменнік Беларусі

Кандрат КрапіваКандрат Кандратавіч Атраховіч нарадзіўся 5 сакавіка у 1896 годзе у вёсцы Нізок на Уздзеншчыне ў сялянскай сям`і. Скончыў гарадское вучылішча, экстэрнам здаў экзамен на званне настаўніка, працаваў у школе.

Пад час Першай міравой вайны быў мабілізаваны ў царскую армію. Скончыў у 1916 годзе школу прапаршчыкаў, ваяваў на Румынскім фронце. Потым, на вачах будучага пісьменніка адбываліся Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі. У 1918 годзе, па дэкрэту Савецкай улады, ён быў звольнены з арміі як настаунік. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў на гаспадарцы, ў школе.

Пачынаючы з 1920 года -  у Чырвонай Арміі. Літаратурная дзейнасць пачалась у 1922 годзе з фельетонаў і сатырычных вершаў ў газетах «Красноармейская правда» і «Савецкая Беларусь». Будучы ўжо немаладым, трыццацігадовым чалавекам, Кандрат Крапіва у 1926 годзе паступае ў Беларускі дзяржауны універсітэт і ў 1930 яго заканчвае.

Ён быў верным сынам свайго неспакойнага веку і акрамя імперыялістычнай і грамадзянскай  удзельнічаў у фінскай вайне, ў паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, у Вялікай Айчыннай вайне.

Кандрат Крапіва узняў беларускую байку на вышыню мастацкай дасканаласці, зрабіў яе сапраудным сатырычным і літаратурным жанрам. Байкі і сатырычныя творы Крапівы адразу атрымалі ў літаратуры сталую «прапіску», сталі творамі хрэстаматыйнымі, па якіх вучыцца глядзець на жыццё ўжо каторае пакаленне школьнікаў. Самыя сучасныя ідэі паэт апрануў у народныя вопраткі, на падзеі сучаснасці глядзеў праз прызму народнага светабачання, светаадчування, і гэта забяспечыла яго творам зайздроснае даўгалецце.

Памёр у Мінску 7 студзеня 1991.

Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР: у 1941 за п`есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 за п`есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 - за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п`есу «Брама неўміручасці».



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/758
Текущая дата: 25.04.2024