Белорусский портал в Казахстане

Радзінная абраднасць



Вялікае месца ў сямейным быце беларускага народа у канцы XIX - пачатку XX ст. займалі звычаі, абрады, ўяўленні і павер`і, звязаныя з цяжарнасцю жанчын і нараджэннем дзіцяці.

Ў іх захаваліся перажыткі папярэдніх стадый развіцця чалавечага грамадства і яго рэлігійнага мыслення, знаходзілі адлюстраванне шматгадовыя народныя медыцынскія веды, светапогляд, маральныя нормы і каштоўнасці.

Комплекс традыцыйных радзінных звычаяў і абрадаў ув азначаны перыяд складаўся з трох цесна звязаных цыклаў: дародавага, родавага і пасляродавага.

Ў першыя два уваходзілі звычаі, ўяўленні, павер`і, абрадавыя дзеянні, накіраваныя на захаванне цяжарнасці і паспяховае завяршэнне родаў.

Пасляродавы цыкл традыцыйнага радзіннага комплексу, які быў накіраваны на прыняцце нованароджанага ў сямейна-грамадскі калектыў, уключаў у сябе звычаі і абрады імянарачэння дзіцяці, наведвання парадзіхі і нованароджанага, выбару кумоў, абраду далучэння нованароджанага да сям`і, дамашняга ачага, які папярэднічаў царкоўнаму хрышчэнню, а таксама абраднасці, прысвечанай святкаванню радзін (хрэсьбін, ксцін, хрысцін), ачышчэнню і першаму пастрыжэнню дзіцяці.

Гэтыя абрадавыя з`явы, з аднаго боку, насілі сацыяльна-бытавы характар і адлюстроувалі імкненне сям`і і грамады адзначыць нараджэнне чалавека, з другога - мелі магічную накіраванасць на забяспячэнне здароўя дзіцяці і яго далейшага дабрабыту.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/760
Текущая дата: 28.03.2024