Белорусский портал в Казахстане

Вяселле



Да думкі аб неабходнасці нараджэння дзяцей маладых рыхтавалі ўжо на вяселлі. Карпаганічныя абрады пранізвалі ўвесь вясельны рытуал. Існавала мноства разнастайных магічных абрадаў і павер`яў, з дапамогай якіх імкнуліся яшчэ на вяселлі забяспечыць маладым ў іх далейшым сямейным жыцці дзетанараджэнне і ў першую чаргу нараджэнне сыноў.

Сярод абрадавых дзеянняў найбольш характэрныя наступныя: пасад нявесты і жаніха на разасланы воунай наверх кажух, на дзяжу, абсыпанне маладых жытам, арэхамі, гарбузікамі, насыпанне зерня ў абутак жаніха і нявесты, з`яданне імі яблыка, яйка, яечні, падкладванне пад пасцель маладым нажа або сякеры ў першую шлюбную ноч. Гэтыя абрадавыя элементы мелі шырокае распаўсюджанне ў Беларусі, вар`іраваліся толькі некаторыя дэталі выканання.

Вялікая роля ў ходзе вясельнага рытуалу належала запрошаным сваякам жаніха і нявесты (сватам, прыданым, вяшчым), актыўны ўдзел прымалі і незапрошаныя удзельнікі - аднавяскоўцы маладых.


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/817
Текущая дата: 02.05.2024