Белорусский портал в Казахстане

Вясельныя абрады



У вясельных звычаях і абрадах беларусаў знайшлі адлюстраванне формы сям`і і шлюбу, прававыя нормы, маральныя каштоўнасці і ідэалы, а таксама даўнія кантакты з суседнімі народамі, што праявілася ў наяўнасці розначасовых па паходжанні элементаў вясельнай абраднасці. Акрамя таго, ў ёй назіраліся своеасаблівыя рысы, варыятыўнасць якіх не мела ярка акрэсленага рэгіянальнага праяўлення і ў значнай ступені залежала ад традыцый той ці іншай беларускай вёскі.

Усю вялікую разнастайнасць вясельных звычаяў і абрадаў умоўна можна раздзяліць на некалькі больш ці менш самастойных частак: сватанне, перадвясельная абраднасць, вяселле ў хаце нявесты і жаніха, паслявясельная абраднасць.


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/824
Текущая дата: 29.03.2024