Белорусский портал в Казахстане

Пастрыжыны



Завяршаў прыняцце нованароджанага ў сям`ю і грамадства абрад першага пастрыжэння дзіцяці (стрыжкі,. пастрыжыны), які ажыццяўляўся праз год і быў цесна звязаны з папярэднімі звычаямі і абрадамі.

Сам абрад пастрыжэння выконвауся наступным чынам: калі стрыгла маці, яна садзіла дзіця да сябе на калені і састрыгала валасы спачатку на макушцы, а затым усе астатнія. Зрэдку дзіця садзілі на зэдлік, які быў пакрыты кажухом. Калі ў абрадзе прымалі удзел кумы, то ў дзснь пастрыжэння адбывалася невялікае застолле.

Звычаем забаранялася кідаць валасы «абы-дзе», «куды-папала». У канцы XIX - пачатку XX ст. на Беларусі былі найбольш вядомы тры спосабы дзеянняў з састрыжанымі валасамі: спальванне, кіданне на ваду, затыканне ў сцяну хаты, ў дзверы, ў саламяную страху.

Верагодна, першае пастрыжэнне дзіцяці сымвалізавала сабою пераход яго ў новы ўзроставы перыяд жыцця.



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/826
Текущая дата: 03.05.2024