Белорусский портал в Казахстане

Ад`езд жаніха за нявестай



Ад`езд жаніха за нявестай быў таксама адным з істотных момантаў вяселля. Сябры, сваты жаніха, якія павінны былі суправаджаць яго, збіраліся ў хаце маладога, дзе іх саджалі за стол і частавалі.

Жаніх кланяўся ў ногі бацьку і маці, а яны бласлаўлялі яго хлебам-соллю, а таксама іконамі. Маці жаніха надзявала кажух, ішла на двор, абыходзіла вясельны поезд тры разы і абсыпала яго жытам.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/843
Текущая дата: 17.05.2024