Трэці Спас (Малы Спас, Хлебны, Арэхавы Спас)
Калі жоравы адлятуць да Трэцяга Спаса, то на Пакровы (14 кастрычніка) чакай маразоў; калі ж не — зіма будзе пазней.
Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе.
Гэты дзень у народзе атрымаў назву Трэці (па ліку) Спас. Акрамя таго, гэта яшчэ і Хлебны, Арэхавы Спас, Спас на палатне, Спас на халсце. У народзе казалі: "Першы Спас (14 жніўня) — на вадзе стаяць, другі (19 жніўня) — яблыкі ядуць, трэці (29 жніўня) — халсты прадаюць". Ці так: "Трэці Спас хлеба назапасіў".
Да гэтага дня сяляне імкнуліся скончыць адбельванне палатна, пасля чаго яго асвячалі святой вадой, і толькі пасля гэтага дазвалялася выкарыстоўваць яго ў гаспадарцы ці прадаваць.
Таксама свята носіць назву Хлебны Спас. Галоўнай асаблівасцю гэтага дня было выпяканне хлеба, караваяў, пірагоў, для якіх выкарыстоўвалася толькі мука новага ўраджаю.
Каб атрымаць блаславенне звыш, у гэты дзень паўсюдна частавалі пірагамі "божых" людзей — бедных, хворых, юродзівых і інш.
У шматлікіх рэгіёнах Беларусі менавіта на Хлебны Спас ладзілі дажынкі — свята заканчэння жніва, а таксама "хлебную" талаку.
Спас Арэхавы — яшчэ адна назва гэтага дня. У гэты час паспяваюць арэхі. На досвітку, нягледзячы на дрэннае надвор`е, неабходна было абавязкова схадзіць у лес і назбіраць крыху арэхаў, каб асвяціць у храме.
У гэты час адлятаюць у вырай апошнія ластаўкі. У народзе заўважалі: "Ластаўкі адлятаюць у тры Спасы, жоравы — да трэцяга Спаса".
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/879
Текущая дата: 22.11.2024