Белорусский портал в Казахстане

Абярэгі маладых



Вельмі пажадана, каб на працягу ўсёй вясельнай імпрэзы з маладымі былі надзейныя засцярогі.

На маладых павінны быць надзетыя крыжыкі.

Акрамя гэтага, нявесце лёгка схаваць у складках свайго адзення маленькі абраз Дзевы Марыі, а жаніху — пакласці ў левую нагрудную кішэню маленькі абраз Ісуса Хрыста (абразы могуць быць імяннымі).

Каб маладых не ўраклі падчас вяселля, ім прышпільвалі на адзенне са сподняга боку па шпільцы, чырвонымі ніткамі вышывалі невялікі крыжык, укладвалі ў абутак лісце рабіны, а ў кішэні — яе плады. Таксама ў кішэні сыпалі трохі чацвярговай солі ці асвячоны спасаўскі мак.

Адным з самых магутных абярэгаў для нявесты лічыўся пояс (стужка, нітка) чырвонага колеру, якім падпяразвалі нявесту, перш чым апрануць вясельны строй.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/916
Текущая дата: 04.05.2024