Белорусский портал в Казахстане

Лунінец



Наша сяло старэйшае за горад. Ад Луніна і Лунінец паходзіць. Сяло Луінн з даўніх часоў вялікае. Жыхароў тут заўсёды было «богато», а на месцы горада Лунінца нічога не было. Ніхто там не жыў. Толькі дзікія качкі плёскаліся ў лужыне.

Неяк адзін з жыхароў Луніна аддзяліўся ад сваякоў. Пасяліўся ён якраз там, дзе цяпер горад. Пабудаваў сабе хату, ўзараў зямлю, пасадзіў сад, наладзіў гаспадарку. Неўзабаве яго сядзібу пачалі называць Лунінцам, бо там жыў лунінец, чалавек з Луніна.

Час ішоў, патомства Лунінца павялічвалася. Унукі і праўнукі будаваліся па суседству, жылі побач. 3 хутара вырасла акружаная лясамі вёска, за якой на заўсёды захавалася назва Лунінец, як памяць пра яе заснавальніка, першага перасяленца з Луніна.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/945
Текущая дата: 17.11.2024