Белорусский портал в Казахстане

Цудадзейны камень



У Ашмянскім павеце, за мястэчкам Смаргонь, пры Мінскай паштовай дарозе, на лузе ляжыць камень даўжынёй пяць аршын, шырынёй — чатыры. Далей, за Смаргонямі, ёсць камень яшчэ большы за гэты... Ад яго і бліжняе мястэчка завецца Камень... Пра гэты большы камень расказвалі, што нібы ў даўнія часы, калі хто пакладзе на яго два злотых, дык, вярнуўшыся дадому, знаходзіў боты, якія невядома адкуль узяліся.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/969
Текущая дата: 18.05.2024