Белорусский портал в Казахстане

Літоўскі камень



На паўдарозе паміж Жодзішкамі і Тупальшчынай дно Віліі завалена каменнем. Расказваюць, што, калі езуіты задумалі пабудаваць у Жодзішах касцёл і ім не хапала на падмурак камення, яны пачалі прывозіць яго з ваколіц.

Аднак чорт, якому касцёл быў вельмі не даспадобы, сабраў сваіх сяброў-чарцей, і рашылі яны пажартаваць: пазакідвалі камяні ў воду. Некаторыя камяні нават аж на другі бераг паперакідвалі.

Шчыравалі ўсю ноч, а перад самым світаннем, калі чорт нёс апошні вялікі камень, — відаць, хацеў зусім заваліць рэчку, — пачало днець, заспяваў певень, і чорт упусціў сваю ношу... на правым беразе Віліі.

Камень гэты каля трох локцяў шырыні, пяць з паловаю вышыні і па кругу локцяў пятнаццаць.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/970
Текущая дата: 18.05.2024