Белорусский портал в Казахстане

Камень-кравец



У незапомныя часы гэты камень меў цудадзейную сілу шыць адзежу, і навакольны люд карыстаўся з гэтага. Увечары яму прыносілі тканіну і прасілі:
— Сцяпан, пашый мне жупан!

І раніцаю атрымлівалі гатовую адзежыну.

Доўга так шыў камень, і яго назвалі «краўцом». Але аднойчы нейкая п`яная жанчына надумалася пасмяяцца з каменя. Прынесла вечарам сукно, паклала на камень і сказала:
— Сцяпан, сшый мне ні тое ні сёе!

Калі яна раніцай прыйшла за адзежаю, дык аказалася, што тая сапсаваная: адзін рукаў прышыты там, дзе трэба, а другі прышыты да падолу, унізе...

3 таго часу кравец і пакінуў шыць.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/971
Текущая дата: 18.05.2024