Студзень - году пачатак, а зіме палавіна.
Студзень зямлю студзіць.
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць.
Калі ў студзені дажджы - дабра ня жджы.
Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік.
Студзень пагодны - будзе год плодны.
Калі студзень імглісты - мокры год, калі халодны - поздняя вясна і халоднае лета.
Калі студзень добра марозіць, селянін лучынку паліць і дровы з лесу возіць.
Кoличество переходов на страницу: 1375
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |