https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эфектыўнасць працы Мытнага саюза


Кантрольныя органы Беларусі, Казахстана і Расіі прааналізуюць працу Мытнага саюза
Кантрольныя органы Беларусі, Казахстана і Расіі правядуць сумесны аналіз эфектыўнасці працы Мытнага саюза. Пра гэта паведаміў кіраўнік Падліковай палаты РФ Сяргей Сцяпашын журналістам 7 красавіка ў Астане, перадае РІА Новости.

"Што тычыцца беларускага Падліковага камітэта, Падліковага камітэта Казахстана і расійскай Падліковай палаты, то мы дамовіліся, каб у жніўні, верасні, кастрычніку і лістападзе правесці сумесныя кантрольныя мерапрыемствы трох кантрольных органаў, прааналізаваць, як рэалізуецца Мытны саюз, што ён дае тром краінам, наколькі рэалізуецца стварэнне адзінай эканамічнай прасторы", — сказаў Сцяпашын у кулуарах пасяджэння рабочай групы Міжнароднай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ІНТОСАІ) у сталіцы Казахстана.

Паводле слоў Сцяпашына, кіраўнікі кантрольных органаў трох краін пададуць вынікі аналізу кіраўнікам дзяржаў.

Пакет дакументаў Мытнага саюза падпісалі 27 лістапада 2009 года ў Мінску прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана. Згодна з дамоўленасцямі, 1 студзеня 2010 года ўвайшоў у сілу адзіны мытны тарыф.

Мытны саюз — адзіная мытная тэрыторыя, у межах якой ва ўзаемным гандлі дзейнічае адзіны мытны тарыф, не прымяняюцца мытныя пошліны і абмежаванні эканамічнага характару, апрача спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер. У адрозненне ад зоны свабоднага гандлю ў Мытным саюзе прадугледжана адзіная мытна-тарыфная і гандлёвая палітыка ў дачыненні да краін, якія не ўваходзяць у саюз.

Канчаткова Мытны саюз будзе запушчаны 1 ліпеня 2010 года з уваходжаннем у сілу яго Мытнага кодэкса.

Мінск, 7 красавіка.  Аляксей Арэшка,      БелаПАН

 
Дата публикации:07.04.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:7988
 
Ключевые слова:
Матны саюз Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме