https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раман Галоўчанка: "БелДжы" плануе выпускаць 100 тысяч аўтамабіляў за год


Летась прадпрыемства сабрала каля 60 тысяч машын пад маркамі Geely і Belgee, якія былі прададзены ў Беларусі і Расіі.
На аўтамабілі вытворчасці "БелДжы" ў Беларусі і Расіі назіраецца добры попыт, заявіў журналістам падчас наведвання завода ў пятніцу прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка.

Ён сказаў, што сёлета будзе прададзена больш за 60 тысяч аўтамабіляў, сабраных на прадпрыемстве пад Барысавам. Мэтавая задача – давесці гэты аб’ём вытворчасці да 100 тысяч аўтамабіляў у год.

Паводле слоў прэм’ера, ужо рыхтуецца дакументацыя па будаўніцтве дадатковых вытворчых магутнасцей, карпусоў і абсталявання.

"Для павелічэння не толькі аб’ёму вытворчасці, але і лакалізацыі", - прыводзіць словы Галоўчанкі Telegram-канал урада Беларусі.

Закранаючы тэму лакалізацыі аўтамабіляў, што збіраюцца на заводзе "БелДжы", кіраўнік Саўміна праінфармаваў, што адзін з элементаў робяць ужо ў Беларусі. Гаворка ідзе аб пластыкавых дэталях бампера. Прэм’ер паведаміў, што па ўсёй астатняй наменклатуры таксама вядзецца актыўная работа.

"У першую чаргу з айчыннымі вытворцамі, не толькі дзяржаўнага, але і прыватнага сектара", - канстатаваў ён.

Пасля чаго сказаў, што тэмпы гэтай работы пакуль што недастатковыя, трэба максімальна зацікаўліваць вытворцаў.

"Усё ж аб’ём 50-60 тысяч аўтамабіляў – гэта дастаткова сур’ёзны кавалак для любой вытворчасці", - сказаў на заканчэнне Раман Галоўчанка.

Мінск, 27 верасня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:27.09.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:92
 
Ключевые слова:
Geely Belgee Автопром Барысаў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме