https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Зімбабвэ падпісалі дарожную карту на 2023-2025 гады ў сферы вышэйшай адукацыі і ўніверсітэцкай навукі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Падпісанне дакумента адбылося ў ходзе візіту дэлегацыі ўстаноў адукацыі і арганізацый Зімбабвэ на чале з міністрам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інавацый, навукі і тэхналагічнага развіцця краіны Амонам Мурвіра. Сустрэча прайшла ў Міністэрстве адукацыі Беларусі. Нацыянальную сістэму прадстаўлялі кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі на чале з міністрам Андрэем Іванцом.

"Мы зрабілі чарговы важны крок для ўмацавання ўзаемаадносін паміж двума нашымі міністэрствамі. Таму што два міжурадавыя пагадненні і сённяшняя дарожная карта, а таксама некалькі дзясяткаў двухбаковых пагадненняў паміж нашымі ўніверсітэтамі ўсяляюць сур`ёзны аптымізм па развіцці нашых узаемаадносін. Такая прадстаўнічая дэлегацыя з Зімбабвэ яшчэ раз падкрэслівае важнасць выканання даручэнняў двух нашых прэзідэнтаў па ўмацаванні супрацоўніцтва нашых краін. Думаю, пасля гэтага візіту мы зможам падвесці добры вынік канкрэтных дамоўленасцей і рэзультатаў", - сказаў Андрэй Іванец.

Падпісаная праграма супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферы вышэйшай адукацыі і ўніверсітэцкай навукі на 2023-2025 гады вызначыла ў якасці перспектыўных наступныя напрамкі беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва - распрацоўку сумесных вузаўскіх адукацыйных праграм, навучанне зімбабвійцаў ва ўніверсітэтах Беларусі па запатрабаваных спецыяльнасцях. Таксама сярод перспектыўных напрамкаў - арганізацыя рэсурсных цэнтраў прафадукацыі і навучання, пашырэнне сумесных навуковых, навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў, у тым ліку ў галіне геамеханікі, біятэхналогій, біямеханікі. У час сустрэчы госці адзначалі, што Беларусь прывабная для Афрыкі ў першую чаргу сваім інтэлектуальным патэнцыялам. Важным для іх з`яўляецца партнёрства, якое прадугледжвае абмен студэнтамі, выкладчыцкім складам, а таксама рэалізацыя сумесных праграм.

Раней БНТУ падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Навукова-педагагічным універсітэтам Біндуры. Пісьмо з прапановамі аб супрацоўніцтве беларуская ВНУ накіравала ў Мідлендскі дзяржаўны ўніверсітэт. Праекты пагаднення таксама атрымаюць Тэхналагічны інстытут Харарэ, Тэхналагічны ўніверсітэт Чынхой, Дзяржаўны ўніверсітэт Лумпане. Дакументы прадугледжваюць развіццё сумесных адукацыйных праграм бакалаўрыяту і магістратуры па напрамках "Інфармацыйныя тэхналогіі", "Электроніка", "Менеджмент", "Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў", "Эканоміка і кіраванне", "Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты", "Аўтамабілі, трактары, мабільныя і тэхналагічныя комплексы".

З аналагічнымі прапановамі толькі па сваёй лініі выступіў БДУІР. На базе Універсітэта Зімбабвэ можа з`явіцца цэнтр вывучэння рускай мовы - гэта ініцыятыва МДЛУ. БДУ, РІПА, БрДТУ, БДАТУ, БДУТ, БДЭУ, ВДУ імя П.А.Машэрава, ВДТУ, ГДТУ імя П.А.Сухога таксама сярод універсітэтаў, якія накіравалі прапановы аб супрацоўніцтве ў адрас ВНУ Зімбабвэ.

Пасля сустрэчы ў планах дэлегацыі з Зімбабвэ наведаць Нацыянальную акадэмію навук, Мінскі радыётэхнічны каледж, БДУІР, Цэнтр кампетэнцый у галіне экалогіі, энергетыкі і энергаэфектыўнасці філіяла "ЭкаТэхнаПарк - Волма" РІПА, Цэнтр кампетэнцый па аўтасэрвісе і электрамабілях філіяла "Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С.Высоцкага" РІПА, музеі і лабараторыі БДМУ, Негарэльскі вучэбна-доследны лясгас, прадпрыемства ААТ "АМКАДОР". Чакаецца, што ганаровыя госці прымуць удзел у адкрыцці V Рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства.

Па выніках сустрэч і дасягнутых дамоўленасцей будуць падпісаны двухбаковыя дакументы аб супрацоўніцтве.

10 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.05.2023
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Зимбабве Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме