https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навуковец БДУ ўдзельнічае ў міжнародным праекце па вывучэнні базонных зорак у Сусвеце


У інтэрнацыянальны калектыў даследчыкаў увайшлі аспірант фізічнага факультэта БДУ Ілья Перапечка, Якаў Шнір (Лабараторыя тэарэтычнай фізікі Аб’яднанага інстытуа ядзерных даследаванняў, Расія) і Юта Кунц (Універсітэт Альдэнбурга, ФРГ).
Навукоўцы тэарэтычна наблізіліся да доказу існавання базонных зорак, распрацавалі мноства меркаваных іх тыпаў і знайшлі рашэнне ўраўнення тэорыі гравітацыі з матэрыяльнымі палямі. У сутнасці гэта было найбольш складанай задачай, якая ў навуцы заставалася неразгаданай пры вывучэнні чорных дзірак і базонных зорак. Асноўны ўнёсак Ільі Перапечкі заключаецца ў распрацоўцы праграмнага пакета для эфектыўнага вырашэння такіх ураўненняў.

Сёння навукоўцы ва ўсім свеце спрабуюць даказаць наяўнасць базонных зорак. Складанасць заключаецца ў тым, што тэарэтычна яны нябачныя ў космасе і не выпускаюць ніякага выпраменьвання.

Пры гэтым іх параўноўваюць з чорнымі дзіркамі. Праўда, існуе тэорыя, паводле якой базоныя зоркі маглі сфармавацца і ў выніку гравітацыйнага калапсу на пачатковых стадыях развіцця Сусвету пасля Вялікага выбуху.

Гіпатэтычна зорка, што вывучаецца, можа знаходзіцца ў цэнтры галактыкі. І пры доказе існавання гэтага тэарэтычнага аб’екта ў будучыні навукоўцы змогуць растлумачыць шматлікія ўласцівасці галактык, што даводзіцца назіраць, наблізіцца да разумення з’яўлення малавывучаных астранамічных з’яў і цёмнай матэрыі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 студзеня 2022
 
Дата публикации:25.01.2022
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:221
 
Ключевые слова:
Астрофизика Исследования Бозонная звезда Большой взрыв
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме