https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чжан Мін аб уступленні Беларусі і Ірана ў ШАС: усё ідзе паспяхова


Генеральны сакратар ШАС Чжан Мін падчас наведвання індустрыяльнага парка "Вялікі камень" пракаментаваў журналістам, як ідзе працэс уступлення Беларусі і Ірана ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва.
"Я завяршыў візіт у Іран і прыбыў у Беларусь. Абедзве краіны ўжо доўгія гады функцыянуюць як наглядальнікі ў нашай арганізацыі. Усе гэтыя гады яны актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, звязаных з дзейнасцю ШАС. У свой час яны падалі заявы на атрыманне паўнапраўнага членства ў арганізацыі. Гэтыя заяўкі атрымалі актыўныя водгукі з боку кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС", - сказаў Чжан Мін.

Паводле яго слоў, у 2021 годзе ў Душанбэ стартавала працэдура ўступлення Ірана ў арганізацыю, у 2022 годзе ў Самаркандзе было прынята рашэнне аб пачатку працэдуры далучэння Беларусі.

"На гэты момант абедзве краіны, а таксама ўсе дзяржавы-члены і сакратарыят ШАС робяць усё, што ад іх залежыць, і цесна супрацоўнічаюць для развіцця такога працэсу. У прыватнасці, гэта датычыцца юрыдычнага афармлення некаторых працэдур і ўнутры арганізацыі, і ў гэтых дзяржавах. У цэлым на бягучы момант усё ідзе паспяхова", - падкрэсліў ён.

10 сакавіка 2023, Мінскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2023
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:468
 
Ключевые слова:
ШОС Иран Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме