https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Айчынныя распрацоўкі ваенна-прамысловага комплексу здольны здзівіць і ацвярэзіць людзей, якія выношваюць агрэсіўныя планы адносна Беларусі і Саюзнай дзяржавы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб стане і развіцці мікраэлектронікі.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на значны патэнцыял і дасягненні ваенна-прамысловага комплексу краіны.

"Беларускія радыёлакацыйныя сістэмы рознага прызначэння здольны даць дакладнае цэлеўказанне па любых, нават самых распіяраных, сродках нападзення. Прычым у любое надвор`е і на любых вышынях", - прывёў ён прыклад.

Беларусь, паводле яго слоў, уваходзіць у лік сусветных лідараў па сродках радыёэлектроннай барацьбы. Многае зроблена ў сферы вытворчасці беларускай разумнай беспілотнай тэхнікі.

"Нашы распрацоўкі здольны здзівіць і, галоўнае, ацвярэзіць людзей, якія выношваюць агрэсіўныя планы адносна Беларусі і Расіі, Саюзнай дзяржавы ў цэлым, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Аднак нават у абароннай сферы мы пакуль яшчэ залежныя ад імпартных кампанентаў, асабліва тых, якія мы ніколі не будзем вырабляць у Беларусі з прычыны таго, што нам проста штучна яны патрэбны, адзінкава, і ствараць велізарныя заводы за мільярды долараў, каб сябе аснасціць, - які ідыёт гэта будзе рабіць. Гэта проста нерэнтабельна".

У цяперашніх умовах там, дзе гэта магчыма, ад такой залежнасці лепш адыходзіць, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:786
 
Ключевые слова:
Технологии Инновации Радиоэлектроника Импортозамещение ВПК Беспилотник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме