https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Лукашэнка — Чавесу: Клянуся, мы для Венесуэлы зробім столькі, што ты ніколі не пашкадуеш, што з намі звязаўся


Адкрываючы перамовы з Уга Чавесам у вузкім фармаце 16 кастрычніка ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць венесуэльскаму лідару за дапамогу, якую Венесуэла аказвае Беларусі.
"Я ўдзячны табе не толькі за нафту і іншыя пастаўкі, але і за сонца, якое ты нам прывёз", — сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што Чавес уклаў "шмат сваёй кіпучай энергіі, свайго сэрца ў будаўніцтва незалежнай Беларусі".

"Не хачу быць тваім даўжніком не толькі ў матэрыяльным сэнсе. Я табе клянуся, што мы для Венесуэлы зробім столькі, што ты ніколі не пашкадуеш, што з намі звязаўся", — заявіў Лукашэнка.

У сваю чаргу Чавес таксама выказаў удзячнасць беларускаму прэзідэнту за дапамогу і падтрымку, якую Беларусь аказвае Венесуэле.

Кажучы аб пастаўках нафты, Чавес зазначыў: "Мы ведаем, што вашы НПЗ маюць патрэбу ў нафце. У Венесуэлы самыя вялікія запасы нафты. Беларускім НПЗ не будзе не хапаць нафты на працягу 200 гадоў", — сказаў Чавес.

Прэзідэнт Венесуэлы падкрэсліў: "Тут няма даўжнікоў, мы — таварышы". "Мы сумесна будуем альтэрнатыву сусветнаму імперыялізму", — сказаў ён.

Уга Чавес зазначыў, што на перамовах у фармаце "сам-насам", якія доўжыліся тры з паловай гадзіны, ён абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам "новыя механізмы" супрацоўніцтва дзвюх краін.

У перамовах двух лідараў у вузкім складзе з беларускага боку бяруць удзел міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, а таксама памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях Віктар Шэйман.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2010




 
Дата публикации:18.10.2010
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3670
 
Ключевые слова:
Чавес Венесуэла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме