https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія прадпрыемствы маюць намер нарасціць пастаўкі ва Узбекістан


Беларускія прадпрыемствы падпісалі шэраг кантрактаў на выстаўцы ва Узбекістане, паведамілі на выставачным прадпрыемстве «Белінтэрэкспа» БелГПП.
Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus на 22-й міжнароднай выстаўцы «Прадукты харчавання, інгрэдыенты і тэхналогіі вытворчасці — UzFood», якая прайшла ў Ташкенце (Узбекістан) 28-30 сакавіка, была ўдастоена спецыяльнай узнагароды за лепшы нацыянальны стэнд.

«Рынак Узбекістана з’яўляецца важным напрамкам для далейшага развіцця беларускага экспарту, таму галоўнай задачай для беларускіх вытворцаў з’яўлялася максімальна азнаёміць наведвальнікаў выстаўкі і жыхароў Узбекістана з шырокай лінейкай прадукцыі, правесці перагаворы з патэнцыяльнымі партнёрамі, вывучыць рынак, тэндэнцыі і прапановы канкурэнтаў. Імпарцёрам былі прапанаваны розныя віды каўбас, мясныя далікатэсы, вэнджаніна, паўфабрыкаты, сыры, масла, тварог, малако і шмат іншага», — расказалі ў «Белінтэрэкспа».

Так, па выніках выстаўкі Гродзенскі мясакамбінат заключыў кантракт на пастаўку мясной прадукцыі на суму $500 тыс., а Мінскі маргарынавы завод — на пастаўку сваёй прадукцыі на 10 млн расійскіх рублёў.

Мінскі малочны завод нумар 1 у ходзе выстаўкі правёў перагаворы па павелічэнні аб’ёмаў продажаў ужо ключавым сваім партнёрам ва Узбекістане, у прыватнасці, па пастаўках сметанковага масла і сухога абястлушчанага малака, а таксама заключыў кантракт на пастаўку малочнай прадукцыі.

Кампанія «Беллакт» абмеркавала магчымасці нарошчвання аб’ёмаў продажаў прадукцыі, павелічэння паставак сухога дзіцячага харчавання. Як вынік — дамоўленасць аб пастаўках ва Узбекістан тварожных дэсертаў і сухога малака, у тым ліку безлактознага. Кампанія «Малочны свет» заключыла пагадненне на пастаўку 2,4 тыс. т сухой сыроваткі і 1,2 тыс. т сухога малака.

Удзел беларускіх кампаній у выстаўцы UzFood ужо стаў традыцыйным. У 2024 годзе плануецца, што экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus будзе больш маштабнай.

Звязда, 4 красавіка 2023
 
Дата публикации:04.04.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Узбекистан Продовольственная безопасность Made in Belarus Выставка UzFood
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме