https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі запаволіўся прырост сярэдняй шырокай грашовай масы і палепшылася яе структура


Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
У Беларусі гадавы прырост сярэдняй шырокай грашовай масы запаволіўся да 8 працэнтаў у сакавіку 2023 года супраць 12,2 працэнта ў сакавіку 2022 года. Пры гэтым доля яе рублёвага складніка ўзрасла да 51,7 працэнта супраць 42,3 працэнта на год раней. 

У сакавіку адносна лютага 2023 года прырост сярэдняй шырокай грашовай масы склаў 2,6 працэнта, сярэдняй рублёвай грашовай масы - 3,2 працэнта. Валютны складнік сярэдняй шырокай грашовай масы зменшыўся на 1,6 працэнта.

Такім чынам, у Беларусі назіраецца паляпшэнне структуры шырокай грашовай масы, што адлюстроўвае працэс дэвалютызацыі эканомікі краіны.

Адначасова прадаўжаецца ўстойлівы прырост зберажэнняў насельніцтва ў нацыянальнай валюце. У сакавіку бягучага года адносна папярэдняга месяца прырост сярэдняга аб`ёму тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб склаў 1,8 працэнта, пры гэтым сярэдні аб`ём іх тэрміновых дэпазітаў у замежнай валюце знізіўся на 1,3 працэнта.

Гэта тэндэнцыя мае доўгатэрміновы характар. Так, у гадавым выражэнні прырост сярэдняга аб`ёму тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб у сакавіку 2023 года склаў 28 працэнтаў пры змяншэнні сярэдняга аб`ёму іх тэрміновых валютных дэпазітаў на 7,7 працэнта.

Такім чынам, банкаўскія дэпазіты ў нацыянальнай валюце застаюцца для насельніцтва больш пажаданым інструментам зберажэнняў у параўнанні з валютнымі.

14 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.04.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Валюта Финансы Депозит Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме