https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для Беларусі на рынку Кітая стаіць задача не толькі нарасціць таварны паток, але і ўзяць тэхналогіі, стварыць у сябе перадавыя вытворчасці


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сярод краін далёкай дугі галоўным стратэгічным партнёрам Беларусі застаецца Кітай.

«Кітай для нас сёння — гэта пункт апоры ва ўсім велізарным Азіяцкім рэгіёне, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Гатоўнасць да супрацоўніцтва ў кітайцаў каласальная. Па выніках нядаўняга візіту ў Пекін заключаны амаль 40 кантрактаў на $3,5 млрд. Цяпер не прапусціце час з-за бясконцых прапрацовак і ўзгадненняў. Чытай — валакіты».

«Мы павінны не толькі нарасціць таварны паток, але і ўзяць тэхналогіі, стварыць у сябе перадавыя вытворчасці. Трэба выжаць максімум і аднавіць актыўнасць кітайскіх бізнесменаў на нашай тэрыторыі, павялічыць у некалькі разоў кітайскія інвестыцыі. Цікавасць да Беларусі ў Паднябеснай велізарная», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Звязда, 10 сакавіка 2023
 
Дата публикации:10.03.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:486
 
Ключевые слова:
Инвестиции Товарооборот Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме