https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сітуацыя на спажывецкім рынку ў Беларусі знаходзіцца пад строгім кантролем


Аб гэтым паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Васіль Герасімаў адзначыў, што КДК сумесна з урадам выпрацаваў алгарытм дзеянняў і прыняў меры па недапушчэнні росту цэн. Цяпер гэты працэс пад кантролем. Парушэнняў становіцца ўсё менш, але яны прадаўжаюць дапускацца.

У мінулым годзе камітэт праверыў каля 3 тыс. гандлёвых аб’ектаў. Парушэнні цэн, санітарных норм і правіл устаноўлены ў кожным пятым, а правіл гандлю — у кожным трэцім магазіне.

«У кастрычніку мінулага года кіраўніком дзяржавы прынята Дырэктыва нумар 10 „Аб недапушчальнасці росту цэн“ і ў яе развіццё ўрадам — пастанова нумар 713. Гэтыя дакументы вызначылі сістэмныя падыходы па фармаванні цэнаўтварэння на спажывецкія тавары ў краіне. Камітэт актыўна прымаў удзел у падрыхтоўцы гэтай пастановы. Цяпер работа на спажывецкім рынку сканцэнтравана на кантролі за выкананнем суб’ектамі гаспадарання асартыменту тавараў і справядлівым фарміраваннем цэн з улікам устаноўленых гранічных надбавак», — падкрэсліў старшыня КДК.

Васіль Герасімаў таксама расказаў аб зарплатах кіраўнікоў гандлёвых сетак і прымаемых мерах па забеспячэнні сацыяльнай справядлівасці. «Прааналізавалі зарплату ў буйных гандлёвых сетках. У асобных кіраўнікоў сярэднямесячная зарплата за 2022 год даходзіла амаль да Br200 тыс., у той час як у прадаўцоў — каля Br800-Br1 тыс. Цяпер заканадаўства ў гэтым напрамку ўдасканальваецца. Некаторыя сеткі ўжо самі прынялі меры па зніжэнні даходаў сваіх кіраўнікоў», — адзначыў ён.

Пры гэтым Васіль Герасімаў акцэнтаваў увагу на неабходнасці павышэння зарплат прадаўцоў і касіраў гандлёвых аб’ектаў. Гэта пытанне будзе вывучана ў ходзе бліжэйшых кантрольных мерапрыемстваў у адносінах да буйных рэтэйлераў.

Звязда, 20 сакавіка 2023
 
Дата публикации:20.03.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:332
 
Ключевые слова:
Торговые сети Ценообразование Потребительский рынок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме