https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023" у Віцебску са святам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Віншую вас з прафесійным святам і правядзеннем абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023". Хлебаробы Віцебшчыны працуюць ва ўмовах рызыкоўнага земляробства, але і ў такім кліматычна няпростым годзе змаглі вырасціць і сабраць амаль 800 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур, уключаючы рапс. Гэта дастойны ўклад самага паўночнага рэгіёна краіны ў агульнарэспубліканскі каравай", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што любоў да роднай зямлі, майстэрства, адказнасць і шчырае імкненне павышаць прэстыж галіны дапамогуць дасягнуць высокіх вынікаў на сельскай ніве.

"У гэты святочны дзень дзякую ўсім героям збожжавай уборачнай пары і жадаю ўдзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця і новых перамог", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.

18 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.11.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:157
 
Ключевые слова:
Дажынкі Віцебск Урожай Продовольственная безопасность Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме