https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Як бы ні прыціскалі беларускіх вытворцаў санкцыямі, краіна традыцыйна займае дастойныя пазіцыі ў сусветных рэйтынгах


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу.
«Як бы ні прыціскалі айчынных вытворцаў санкцыямі, мы традыцыйна займаем дастойныя пазіцыі ў сусветных рэйтынгах. Уваходзім у пяцёрку буйнейшых экспарцёраў малочнай прадукцыі, якую сёння можна знайсці на прылаўках супермаркетаў амаль 50 краін свету», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь прыйшла на рынак Кітая. Не проста прыйшла, але і паспяхова канкурыруе з Новай Зеландыяй — прызнаным лідарам у малочным свеце, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. «Я гавару пра Кітай, таму што зайсці на кітайскі рынак нават дружалюбным краінам — вялікая праблема. А мы ў свой час «раскрыліся»: прыходзьце, стварайце, што хочаце. І мае патрабаванні як мінімум на тры нашы ўрады апошнія не зусім падзейнічалі. Нарэшце зразумелі, што трэба абараняць сваё: сваіх вытворцаў, спажыўцоў, свой рынак. Нам сапраўды ёсць што прапанаваць. Вырабляем больш за 1800 найменняў малочнай прадукцыі. 1800! Вырабляем сыры, якія нічым не ўступаюць па смакавых характарыстыках і якасці вядомым сусветным брэндам. Шэраг арганізацый рэспублікі дасягнулі вынікаў сусветнага ўзроўню па вытворчасці малака», — сказаў Прэзідэнт.

У якасці прыкладу ён прывёў прадпрыемства «Моладава-Агра» Іванаўскага раёна, дзе гадавая прадукцыйнасць кароў малочнага статка складае больш за 12 тыс. кг, і гэта лічба прадаўжае павялічвацца. Лепшы вынік у жывёлагадоўлі традыцыйна дэманструюць сельскагаспадарчыя арганізацыі Гродзенскага, Нясвіжскага, Дзяржынскага, Смалявіцкага, Бераставіцкага і Іванаўскага раёнаў.

«Вырабляем больш за тысячу найменняў мясной прадукцыі. Геаграфія экспарту гэтай прадукцыі — больш за 30 дзяржаў свету. Сёння Беларусь пазнаюць не толькі па знакамітых трактары МТЗ і аўтамабілі БЕЛАЗ, але і па такіх марках, як «Савушкін прадукт» або «Бабулін гладыш». Усе, хто цэняць натуральнае, бяспеку і смак прадукту, выбіраюць беларускіх вытворцаў. Нават, як мяне інфармуюць у выніку маніторынгу, сёння, пабываўшы ў нас, заходнія прагрэсіўныя грамадзяне, калектыўнага Захаду, едуць адсюль з вялізнымі мяшкамі. Яны затаварваюцца ўсім, што ёсць на нашым рынку. Але перш за ўсё прадуктамі харчавання, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Укараняючы сучасныя тэхналогіі, мы змаглі захаваць нашы традыцыі. І тое, што сёння мы можам прапанаваць тавар для самага патрабавальнага гурмана і для людзей, якія маюць патрэбу ў спецыяльным і лячэбным харчаванні, таксама з’яўляецца нашым вялікім дасягненнем».

Узровень самазабеспячэння Беларусі па асноўных відах харчовых тавараў перавышае 100 працэнтаў, усе яны высокай якасці і даступныя па цане. «І гэта перш за ўсё вынік вашай працы, паважаныя работнікі, дарагія сяляне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 18 лістапада 2022
 
Дата публикации:18.11.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:653
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Экспорт Санкции Сельское хозяйство Китай Молочная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме